2007-06-07 14:17:46

Хрысціянскія Цэрквы свету працягваюць інтэнсіўную малітву аб міры ў Святой Зямлі. Распачалася яна экуменічнай Багаслужбай у Ерусаліме.


Прыгадаем, што арганізатарамі Тыдня акцый справядлівага міра сталіся Сусветная рада Цэркваў і міжнародны каталіцкі міратворчы рух "Pax Christi ". Мэта акцыі - зрушыць сітуацыю і ўрэшце паспрыяць прымірэнню ізраільцянаўз і палестынцаў. Вайна між імі не спыняецца ўжо 40 гадоў.
У рамках Тыдня побач з малітвамі праходзяць семінары па пытаннях рэальнага прымірэння. Да іх прыцягнутыя палітолагі, грамадскія і культурныя дзеячы. Паралельна ў многіх краінах свету прыходзяць маршы міру ў інтэнсіі прымірэння ў Святой зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.