2007-06-07 13:51:32

Сьвятая Божага Цела ў Рыме


У чацьвер 7-га чэрвеня ўвесь каталіцкі сьвет адзначае адно з найбольшых сьвятаў, менавіта урачыстасьць Найсьвятога Цела і Крыві Хрыста. У большасьці краінаў гэтае Сьвята пераносіцца на нядзелю 10-га чэрвеня. Дарэчы ў Менску яна пачнецца а гадзіне 9-й раніцы 10-га чэрвеня і рушыць ад Касьцёла Сьвятога Роха і пойдзе па вуліцам Казлова, па тратуары Праспэкту Неазалежнасьці, па вуліцах Бэрсана, Валадарскага, Інтэрнацыйянальнай і завершыцца каля архікатэдральнага Касьцёла Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Плошчы Свабоды.
Аднак у Рыме ўрачыстасьць Божага Цела ўшаноўвалася сёньня. У гэты час калі ідзе ў эфір нашая праграма, Папа Бэнэдыкт 16 адпраўляе Сьвятую Імшу перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэранскім узгорку. Пасьля яе адбудзецца Эўхарыстыячная працэсыя Божага Цела да Базылікі Сьвятой Марыі Большай ( Санта Марыя Маджорэ). Гэтая працэсыя пачнецца каля гадзіны 20.30 рымскага часу. Ужо ўчора, ў часе агульнае аўдыенцыі, Бэнэдыкт 16 запрашаў вернікаў да ўдзелу ў ёй. Ідучы ў працэсыі за Хрыстом мы прыпамінаем усім- сказаў Сьвяцейшы Айцец- што Ісус прысутны у Эўхарыстыі ў сваім Целе і Крыві, ёсьць з намі “праз усе дні, аж да сканчэньня сьвету”.
Больш вестак аб самой працэсыі і аб Сьвятой Імшы слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.