Міжнароднага ганаровага тытула "Жанчына 3-га тысячагоддзя" удастоена ігумення Серафіма,
настаяцельніца праваслаўнага Архангела-Міхайлаўскага жаночага манастыра і дэпутат
Адэскага гарсавета.
Разам з ёй сёлета ганаровым лаўрэатам конкурса, ва ўмовы якога ўваходзіла найперш
за ўсё дабрачыннасць і асветніцтва, сталіся кінарэжысёр Кіра Муратава , акторка Наталля
Сумская і тэлевядучая Ала Мазур. Уручэнне прэміі адбылася ў Кіеве, дзе яе запачаткавала
Ліда Лісімава, аўтарка праекта і прэзідэнт Міжнароднай грамадскай арганізацыі "Жанчына
Трэцяга тысячагоддзя". Дзейнасць егуменні Серафімы і яе кнігі сталіся вызначальнымі
для яе ўзнагароджання. Сама настаяцельніца праваслаўнага манастыра зазначыла прынагодна,
што ў іншых конкурсах украінскія жанчыны прадстаўлены даволі слаба. Такім чынам,
гэты прэстыжны конкурс павінен дадаць ім уплыву ў грамадскім жыцці.