2007-06-05 15:12:35

70 гадоў таму ўбачыла свет энцыклiка "Divini Redemptoris".


19 сакавiка 1937 года, - 70 гадоў таму – Папа Пiй XI° обнародваў сваю энцiклiку Divini Redemptoris, у якой размова iдзе аб памылках i злачынствах камунiстычнай сiстэмы. Якая, – па словах Папы – «пазбаўляе чалавека яго свабоды, годнасцi чалавечай асобы». Некалькiмi днямi раней, 14 сакавiка таго ж 1937 года, Пiй XI° суровa асудзiў безчалавечнасць нацыянал-сацыялiстычнага рэжиму, асудзiўшы нацыстскую iдэялогiю ў энцiклiцы Mit brennender Sorge (З палымянай заклапочанасцю). Гiсторык Пьетро Скоппола говорыць аб гэтым перад мiкрафонами нашага Радыё.
Ён нагадвае, што абнародванне згаданых дакументаў адбылося ў драматычнай атмасферы напярэдаднi II сусветнай вайны. Папа Раццi выступiў з рашучым асуджэннем двух таталiтарызмаў, «двух секулярных релiгiй», нацызма i камунiзма, пры гэтым – па меркаванню iтальянскага гiсторыка – крытыка камунiзма мела вельмi востры i актуальны характар.
Згаданыя публiкацыi мелi глыбокi ўплыў на тое асяроддзе, у якiх яны зрабiлiся вядомымi i даступнымi: не трэба забывацца, што як у камунiстычным Савецкiм Саюзе, так i ў нацыстскай Германii, пры адсутнасцi свабоды друку, не было магчымасцi пазнаёмiцца з пунктам гледжання Свяцейшага Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.