2007-06-04 13:51:25

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


в) Праца, права на ўдзел.
281 Выявай сувязi памiж працай i капiталам з’яўляецца таксам дачыненне працоўных да маёмасцi, удзел у кiраваннi ёй i ў распараджэннi яе плёнам. Гэтае патрабаванн за надта часта пакiдаюць без увагi, такiм чынам, наадварот, максiмальна выяўляюць яго важнасць: кожны, у рамках сваёй далучанасцi да працы, павiнен лiчыцца ў поўным сэнсе саўладальнiкам таго прадпрыемства, на якiм ён працуе разам з iншымi. Адзiн са шляхоў, якi вядзе да гэтай мэты, - аб’яднаць, у той меры, у якой гэта будзе магчыма, працу i капiтал, стварыць шырокi спектр ройных групаў эканамiчных, сацыяльных, i культурных напрамкаў. Гэтыя групы павiнны быць сапраўды незалежнымi ад цывiльных уладаў.
Выконваючы свае спецыфiчныя задачы, яны павiнны шчыра супрацоўнiчаць памiж сабой i, падпарадкоўваючыся патрабаванням агульнага дабра, успрыймаць форм iстотнасць жывой суполкi. Да членаў падобных суполак неабходна ставiцца як да жывых асобаў, заахвочваць iх да актыўнага ўдзелу ў жыццi iхнiх груп”.
Новая арганiзацыя працы, у якой веданне мае большую вагу, чым толькi ўласнасць на сродкi вытворчасцi, канкрэтным чынам сведчыць аб тым, што праца, маючы суб’ектыўны характар, - мае права на ўдзел. Неабходна цвёрда разумець аб гэтым, каб верна ацэньваць стан працы ў вытворчым працэсе i знаходзiць формы ўдзелу, якiя будуць адпавядаць суб’ектыўнасцi працы ў розных канкрэтных сiтуацыях.
г) Адносiны памiж працай i прыватнай маёмасцю.
282 Сацыяльная навука Царквы акрэслiвае адносiны памiж працай i капiталам таксама i ў сувязi з iнстытутам праыватнай маёмасцi, якi адпаведны правам i выкарыстанню гэтай уласнасцi. Права на прыватную маёмасць падпарадкоўваецца прынцыпу агульнага прызначэння дабротаў i не павiнна супярэчыць працы працы i развiццю iншых людзей. Уласнасць, якая набываецца пераважна ў вынiку працы, павiнна служыць працы. Гэта асаблiва актуальна для валодання сродкамi вытворчасцi, але гэты прынцып распаўсюджваецца i на даброты, якiя належаць да свету фiнансаў, тэхналогiй, ведаў, чалавечых рэсурсаў. Сродкамi вытворчасцi нельга валодаць такiм чынам, каб гэта “звярнулася супраць працы; таксама нельга iмкнуцца да валодання дзеля валодання”. Валоданне сродкамi вытворчасцi робiцца незаконным, калi “перастае быць прадукцыйным цi супярэчыць працы iншых; калi жадаюць атрымаць аплату не дзякуючы глабальнаму распаўсюджванню працы i грамадскага багацця, а хутчэй, за кошт яго абмежавання, недапушчальнай эксплуатацыi, спекуляцыi i зруйнавання салiдарнасцi ў свеце працы”.
283 Прыватная i грамадская ўласнасць, а таксама розныя механiзмы эканамiчнай сiстэмы павiнны быць накiраваны на эканомiку, якая служыць чалавеку; такiм чынам яны, людзi, будуць карысны ў асягненнi агульнага назначэння дабротаў. У падобнай перспектыве набывае значнасць пытанне аб маёмасцi i аб выкарыстаннi новых тэхналогiй i ведаў, якiя ў наш час у’яўляюць сабой яшчэ адну форму ўласнасцi, не меней важную за ўласнасць на зямлю i на капiтал. Гэтыя рэсурсы, як i ўсе iншыя даброты, прызначаны для ўсiх; яны таксама павiнны быць уключаны ў кантэкст юрыдычных нормаў i сацыяльных правiлаў, з крытэрыямi справядлiвасцi i захаваннем праў чалавека. Новыя веды i тэхналогii могуць, дзякуючы ўласнаму аграмаднаму патэнцыялу, унесцi рашучы ўклад у зацьверджанне сацыяльнага прагрэса, але iснуе небяспека, што яны зробяцца крынiцай безпрацоў’я i павялiчаць разрыў памiж развiтымi i недастаткова развiтымi рэгiёнамi, калi будуць засяроджаны ў болей багатых Краiнах цi ў руках невялiкiх груп, што маюць уладу.
д) Адпачынак у выходныя днi.
284 Iснуе права на адпачынак у выходныя днi, бо, як напiсана ў кнiзе “Быцця”, Бог “ адпачыў у сёмы дзень ад усей працы Сваёй”; падобна i людзi, створаныя па Яго падабенству, павiнны адпачываць дастаткова i мець вольны час, што дазволiць iм паклапацiцца аб сваiм сямейным, культурным, сацыяльным i рэлiгiйным жыццi. Гэтаму спрыяе ўсталяванне дня Божага. У нядзелю i ў iншыя рэлiгiйныя святы вернiкi павiнны ўстрымлiвацца ад “працы i дзейнасцi, якiя супярэчаць адпаведнаму ўшанаванню Бога, радасцi, што належыць дню Пана, выкананню спраў мiласэрнасцi i адпачынку цела i духа”. Сямейныя патрэбы цi патрэбы грамадскiя могуць законным чынам вызвалiць ад нядзельнага адпачынка, але не павiнны фармаваць звычаяў, якiя нясуць шкоду рэлiгiйнаму i сямейнаму жыццю, а таксама здароў’ю.
285 Няделя – гэта дзень, якi трэба прысвяцiць мiласэрнасцi, надаючы ўвагу сямье i родным, а таксама састарэлым i хворым людзям; нельга забывацца i аб братах, “у якiх маюцца тыя самыя патрэбы, але яны не маюць магчымасцi адпачываць з-за галечы”. Акрамя таго, гэты час спрыяе разважанням, маўклiвасцi, вучобе – заняткам, якiя спрыяюць узбагачэнню ўнутранага жыцця i хрысцiянскага росту. Вернiкi ў гэты дзень павiнны быць памяркоўнымi, пазбегаючы злоўжыванняў i масавых забаў. Заўсёды нядзелю трэба праводзiць як дзень вызвалення, якi дазваляе далучыцца да грамады вернiкаў i нагадвае аб святкаваннi вечнай Пасхi ў нябеснай хвале.







All the contents on this site are copyrighted ©.