2007-06-04 15:06:19

У нядзелю 3-а чэрвеня Бэнэдыкт 16 паднёс да хвалы алтароў чатырох новых Сьвятых


Сьвятая кананізацыйная Імша была адслужана на Плошчы Сьвятога Пятра. Новыя Сьвятыя гэта мальтанскі сьвятар Прэка, які памёр у 1962-м годзе, польскі францішканін Шымон з Ліпніцы, які памёр у 1482-м годзе, далей галандзкі пас”яніст Кароль ад Сьвятога Андрэя Гоўбэн, жыў у 16-м стагоддзі ды французская законніца Марыя Эўджэнія ад Ісуса Міллерэ дэ Броў, якая жыла ў 19-м стагоддзі.
Просьбу аб паднясеньні іх да хвалы алтароў накіраваў, перад Сьвятой Кананізацыйнай імшой, да Папы Бэнэдыкта 16 Прэфэкт Кангрэгацыі да Кананізацыйных Спраў кардынал Мартінс, той самым, які абвясьціў выбар кардынала Ратцынгэра на Рымскага Папу. Згодна з традыцыяю Каталіцкага Касьцёла адсьпявана Літанію да ўсіх Сьвятых, пасьля якой Сьвяцейшы Айцец прачытаў формулу кананізацыі. У сваім казаньні Папа сказаў, што Бог надалей абьяўляе свой збаўчы план любові. Калісьці зрабіў гэта ў Хрысьце. Сёньня робіць гэта цераз сьвятых. Далей Бэнэдыкт 16 у сваім казаньні прыпомніў постаці новых Сьвятых.
Першы кананізаваны жыхар Мальты, айцец Прэка поўнасьцю ахвяраў сябе справе эвангэлізацыі. Стварыў Таварыства Хрысьціянскае Навукі для фармацыі катахэтаў. Хай Сьвяты Прэка дапаможа Каталіцкаму Касьцёлу на Мальце і на цэлым сьвеце быць верным рэхам голасу Ісуса Хрыста, Уцелаўлёнага Слова- зазначыў Бэнэдыкт 16.
Сьвяты Шымон з Ліпніцы вялікі сын польскае зямлі і сьведка Хрыста аб духоўнасьці Сьвятога Францішка з Асізі, жыў у адлеглых часах, але менавіта сёньня ёсьць дадзены Касьцёлу як актуальны прыклад хрысьціяніна, які гатовы аддаць жыцьцё за братоў- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
RealAudioMP3
Сёньня ў асаблівы спосаб даручаем яго апецы тых, якія церпяць з прычыны убоства, хваробы, самотнасьці ці грамадзкае несправядлівасьці. Пры ягоным заступніцтве упрошвайма для нас ласку стойкай, дзейснай любові да Хрыста і да братоў- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
Галандзкі пас”яніст, Кароль ад Сьвятога Андрэя Гоўбэн ёсьць прыкладам жыцьця напоўненага любоў”ю Божаю, поўнасьцю адднага турбоце пра душы. Ягоная шмагадовая паслуга ў 19-м стагоддзі ў Англіі і Ірландыі атрымала такое прызнаньне, што ішлі да яго натоўпы, каб атрымаць мудрыя парады, спачуваньне, аздараўленьне. У часе паховінаў гэтага ўзлюбленага сьвятара, з чульлівасьцю называнага айцом Каролям з Гары Аргус, ягоны супэр”ёр сказаў: Народ ужо абвясьціў яго сьвятым- зазначыу у сваім казаньні Папа Бэнэдыкт 16.
І на канец французская Сьвятая Эўджэнія Міллерэ прыпамінае нам як вялікую вартасьць у жыцьці хрысьціяніна мае Эўхарыстыя. Хрыстос так перамяніў яе ўнутранае жыцьцё, што поўнасьцю ахвяравалася адукацыі моладзі, засноўваючы ў 1839-м годзе Зграмаджаньне Унебаўзяцьця Найсьвятой Дзевы Марыі. Сілу чэрпала з малітвы, безупынна спалучаючы кантэмпляцыю з дзейнасьцю- падкрэсьліў Папа. Хай моладзь не баіцца прыймаць маральныя і духоўныя вартасьці новае Сьвятое і жыць імі верна і цярпліва. Такім чынам сфармуюць уласную асабовасьць, намечваючы дарогі ўласнае будучыні- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне свайго казаньня Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў да прыйманьня прыкладу з новых сьвятых і жыць- за іхнім прыкладам- на хвалу Божую.








All the contents on this site are copyrighted ©.