2007-06-04 14:57:30

Летам будучага году ў Квэбэку адбудзецца 49 Эўхарыстычны Кангрэс. У гэты ж час чакаецца прыбыццё Папы Бенедыкта 16-га да Канады.


Канчатковае пацверджанне чакаецца перад Новым годым. Пра гэта расказаў арцыбіскуп Квебэка кард. Марк Уэллет.
З цэлага свету прыедуць у Канаду рэлігійныя дзеячы і філосафы сучаснасці, каб паразважаць над тэмай "Эўхарыстыя - Божы дар дзеля жыцця на Зямлі". У праграме - катэхізіс, сведчанні і Літургічныя святкаванні. Знаходзячыся з візітам у Апарэсідзе, канадскі кардынал заявіў, што яго дыяцэзія шукае спонсараў, каб забяспечыць прыезд сем'яў з Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі , а канадскія сем'і ўжо гатовы аказаць у сваіх дамах гасціннасці ўдзельнікам Кангрэсу. Тых, хто не зможа даехаць, Яго Эміненцыя прасіў маліцца аб паспяховай падрыхтоўцы і правядзенні так важнага сходу вернікаў і пралатаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.