2007-06-02 10:34:48

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў 5-х новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы


У пятніцу 1-га чэрвеня Сьвяцейшы Айцец прыняў на супольнай аўдыенцыі паслаў Пакістана, Ісландыі, Эстоніі, Бурундзі ды Судану, якія склалі вярыцельныя граматы. Прынятыя Папам дыпламаты не маюць пастаяннай рэзыдэнцыі ў Рыме. Чатырох з іх зьяўляюцца адначасна пасламі ў іншых краінах Эўропы а прадстаўнік Эстоніі ёсьць міністрам замежных спраў сваёй краіны.
Кожнаму з новых паслоў пры Ватыкане Папа Ратцынгэр перадаў асабістае пасланьне.
Зьвяртаючыся да прадстаўніка Эстоніі Сьвяцейшы Айцец ўзьняў тэму свабоды. Назваў “вялікаю рэвалюцыяю” імкненьне да свабоды, імкненьне, якое ахапіла Усходнюю Эўропу на прыканцы мінулага стагоддзя. Яно паказала, што сапраўдная свабода ёсьць неаддзеленаю ад праўды. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў апрача таго ў сваім пасланьні да новага пасла Эстоніі, што Каталіцкі Касьцёл асабліва турбуецца пра дабро сужонцаў і сям”і. Жадае дапамагчы Эстоніі ва ўзмацаваньні і ажыўленьні тамашняе сямейнае традыцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.