2007-06-02 11:18:43

Заява монс. Мiллера на спатканнi мiнiстраў адукацыi Еўропы.


У сваiм дакладзе на 22-й сесii Канфярэнцыi еўрапейскiх мiнiстраў адукацыi, арцыбiскуп Мiллер, сакратар Кангрэгацыi да спраў каталiцкай адукацыi, заявiў, што Еўропе патрэбны адукацыйныя iнiцыятывы, накiраваныя на агульнае развiццё асобы.
Спатканне на тэму “Будаўнiцтва больш гуманнай i ўсеабдымнай Еўропы; роля палiтыкi адукацыi”, прайшла ў Iстамбуле на пачатку траўня.
Яно было зарганiзавана ў сувязi з iнiцыятывай Рады Еўропы “Будаўнiцтва Еўропы з дзецьмi i дзеля дзяцей”, i сабрала мiнiстраў з 49 краiнаў. У цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў спаткання былi права дзяцей на адукацыю i павялiчэнне адукацыйных задач у Еўропе”.
Арцыбiскуп Мiллер, галава дэлегацыi Святога Пасада на сэсii, заўважыў: “Дзеля таго, каб грамадства было болей гуманным i болей змястоўным, яно павiнна клапацiцца аб уласных слабых членах. Увага, якая надаецца адукацыйнай палiтыцы ў галiне праў дзiцяцi, з’яўляецца адным з важных аспектаў гэтага клопату”. “Пры пасрэднiцтве адукацыi дзiцяцi магчыма дапамагчы задаволiць свае эмацыянальныя i пазнавальныя патрэбы”, - зазначыў ватыканскi дастойнiк. – Сапраўдная адукацыя павiнна вучыць будучыя пакаленнi iншым культурам i спрыяць зразуменню багаццяў сваёй гiсторыi i культурных вартасцяў”.
“Таму неабходна, каб мы акрэслiлi ясныя педагагiчныя мэты, якiя спрыялi б пераадоленню радыкальнага iндывiдуалiзма ў фармаваннi маладых людзей праз каштоўнасцi салiдарнасцi, а не канкурэнцыi, праз удзел i прыняцце новага, а не iзаляцыю i абыякавасцi”, - адзначыў ватыканскi дастойнiк. “Не трэба забывацца, што галоўная мэта адукацыi заключана ў тым, што ў комплексным развiццi чалавечай асобы ва ўсiх аспектах, у тым лiку i рэлiгiйных, як у галiне ведаў, так i культурных каштоўнасцей”, - падкрэслiў арцыбiскуп Мiллер.







All the contents on this site are copyrighted ©.