2007-06-01 14:23:48

Святы Пасад устанавiў дыпламатычныя адносiны з ААЭ.


Святы Пасад i Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты ўсталявалi дыпламатычныя адносiны. Аб гэтым было паведамлена 31 траўня адначасова з Ватыкану i Абу Дабi. Прэсавае бюро Апостальскай сталiцы паведамiла, што “Святы Пасад i Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты маючы жаданне развiваць дыпламатычныя адносiны, заснаваныя на ўзаемным сяброўстве i развiваць мiжнароднае супрацоўнiцтва, вырашылi на санове асягнутага пагаднення ўсталяваць памiж iмi дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi Апостальскай нунцыятуры, з боку Ватыкана, i Пасольства, з боку Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, як гэта прадугледжана Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты ў’яўляюць сабой сем незалежных эмiратаў, якiя знаходзяцца на ўсходнiм беразе арабскага паўвострава. Шэйх Халiф бiн Заед Аль-Нахьян з’яўляецца сучасным прэзiдэнтам краiны.
Па паведамленню прэсавага бюро Апостальскай сталiцы, “рэлiгiя практычна ўсiх насельнiкаў краiны (а iх налiчваецца каля 4 млн) з’яўляецца iслам, якi лiчыцца афiцыйнай дзяржаўнай рэлiгiяй. Канстытуцыя Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў гарантуе рэлiгiйную свабоду, i хрысцiяне могуць займацца рэлiгiйнымi практыкамi ў касцёлах i парафiяльных установах.
У царкоўна-адмiнiстратыўным сэнсе Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты з’яўляюцца часткай Арабскага Апостальскага вiкарыята, цэнтр якога знаходзiцца ў Абу Дабi. На яго тэрыторыi пражываюць каля 1 млн хрысцiянаў, большасць якiх – католiкi, што належаць да больш чым ста розных нацыянальнасцяў.
У краiне iснуюць сем касцёлаў, у якiх служацца лiтургii па розных рытах i на розных мовах. Розныя каталiцкiя зграмаджаннi працуюць у сямi адукацыйных установах Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў.
Апостальская сталiца жадае падтрымлiваць сардэчныя адносiны з урадам гэтай арабскай краiны i выказвае спадзяванне на магчымасць пабудовы новых хрысцiянскiх культавых будынкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.