2007-06-01 14:24:11

Заява мiтрапалiта Фiларэта супраць абортаў.


Мiтрапалiт Менскi i Слуцкi Фiларэт лiчыць, што падвышенне белага духавенства ў сане павiнна залежыць, сярод iншага, ад колькасцi дзяцей у iхных семьях.
“Мы кажам святарам аб тым, што ў iх семьях павiнна быць шмат дзяцей. Жадаешь зрабiцца протаiярэям – май пяць дзяцей”, - сказаў журналiстам мiтрапалiт Фiларэт у Менску перад пачаткам канфярэнцыi па пытаннях дэмаграфiчнай бяспекi.
Галава беларускiх праваслаўных выказаў “вялiкую заклапочанасць” колькасцю абортаў у краiне. Па ягоных словах, да святароў за пакаяннем звяртаюцца шмат жанчын, якiя штучным чынам перарвалi сваю цяжарнасць. “Яны павiнны разумець, што аборт – гэта хвароба!”, - зазначыў мiтрапалiт.
Са свайго боку вiцэ-прэмьер Беларусi Аляксандр Касiнец паведамiў, што за апошнiя пяць гадоў колькасць абортаў у краiне скарацiлася ў два разы.
Пры гэтым ён прызнаў, што цяпер у Беларусi не iснуе забароны на аборты.








All the contents on this site are copyrighted ©.