2007-06-01 14:31:51

Беларускія вернікі моляцца за свабоду веравызнаньня


3 чэрвеня, у нядзелю, у менскай царкве “Боская ласка” адбудзецца малітва за магчымасьць правядзеньня богаслужбаў у жылых і іншых памяшканьнях, а таксама за тое, каб жылыя памяшканьні можна было пераводзіць у культавыя. Гэта рэакцыя эвангельскіх хрысьціянаў на арышт пастара царквы пяцідзесятнікаў Антонія Бакуна 27 траўня гэтага году падчас сьвяточнай богаслужбы. Яго абвінавацілі ў “правядзеньні рэлігійнага сходу без спэцыяльнага дазволу”.
У сваю чаргу іншы прапаведнік эвангельскай царквы – грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік атрымаў загад пакінуць Беларусь і забарону ўезду на тэрыторыю краіны на 5 гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.