2007-05-31 14:15:44

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на Сусьветны Місійны Дзень


У апублікаваным 29-га мая пасланьні на сёлетні Сусьветны Місійны Дзень Сьвяцейшы Айцец піша: “яшчэ многа асталося зрабіць, каб адказаць на місійны выклік, які Хрыстос накірорўвае да кожнага ахрышчанага. Міма вялікіх намаганьняў ў апошніх дзесяцігоддзях ёсьць ён надалей вельмі важным.” Прыпомнім толькі, што Сусьветны Місійны Дзень будзе ўшаноўвацца 21-га кастрычніка ды ягоная тэма гучыць: “Усе Касьцёлы для цэлага сьвету”.
У пасланьні Папа спасылаецца да 50-е гадавіны Энцыклікі “Фідэі донум” Папы Пія 12. Гэтым дакумантам Папа Пій 12 ўвёў новыя формы місійнага супрацоўніцтва: менавіта высыланьне на місіі дыяцэзальныхз сьвятароў з краін аб даўняй хрысьціянскай традыцыі. Гэтае супрацоўніцтва- зьвяртае ўвагу Папа Бэнэдыкт 16- прынесла шчодрыя плады як маладым Касьцёлам на місійных тэрыторыях так і тым, з якіх паходзілі місіянары. Сёньня заходнія грамадзтвы кранае лаіцызацыя, крызіс сям”і, паменшаваньне лічбы сьвятарскіх пакліканьняў. Гэта робіць тое, што Касьцёлу пагражае закрытасьць у самым сабе і паслабленьне місійнага энтузыязму. Сьвяцейшы Айцец заахвочвае аднак да даверу да Бога, які не пакіне свайго народу. Апрача таго прыпамінае, што таксама маладыя Касьцёлы пакліканыя да місіі. У некаторых з іх ёсьць вялікія пакліканьні да сьвятарскага ды законнага жыцьця. Многія тамашнія сьвятары высылаюцца да выконваньня паслугі ў многіх краінах- таксама да тых, якія ад даўна знаюць Эвангэльле. Папа Бэнэдыкт 16 ў сваім пасланьні на Сусьветны Місійны Дзень дзякуе Богу за місійнае супрацоўніцтва, якому так многа сьвятароў “Фідэі донум” аддало жыцьцё, часам аж да мучаніцтва. На заканчэньне пасланьня заахвочвае увесь Касьцёл, асабліва біскупаў, да ўзмоцненых місійных намаганьняў. Заклікае таксама да стойкай малітвы за місіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.