2007-05-30 14:57:31

У Беларусi пройдзе пiкет у абарону праў на свабоду сумлення.


У Менскi гарадскi выканаўчы камiтэт была пададзена заява на правядзенне 8 чэрвеня ў парку “Сяброўства народаў” каля плошчы Бангалор пiкета ў абарону права на свабоду сумлення i праў вернiкаў хрысцiянскiх канфесiй. Заяву падаў вiце-старшыня аргкамiтэта па стварэнню партыi “Беларуская хрысцiянская дэмакратыя” Аляксей Шэiн, якi паведамiў, што пiкет плануецца правесцi з удзелам 100 чалавек.
“Правы вернiкаў у Беларусi парушаюцца, - лiчыць сп. Шэiн, - Iншаземныя святары высылаюцца з краiны, мясцовыя караюцца за так званыя несанкцыянаваныя Богаслужбы”.
“Апошнi прыклад, - па словах сп. Шэiна, - штраф у 680.000 рублёў, накладзены 28 траўня на пастара сталiчнай царквы “Яна Хрысцiцеля”, якi быў накладзены на пастара Аб’яднанай Царквы хрысцiянаў веры эвангельскай у Рэспублiцы Беларусь Антонiя Бакуна.







All the contents on this site are copyrighted ©.