2007-05-30 14:27:50

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 30-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 19-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшнюю катахэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў постаці вялікага хрысьціянскага пісьменніка, які жыў на пераломе 2-3 стагоддзя Тэртуляну з Карфагены.
RealAudioMP3 Быў ён пачынальнікам хрысьціянскага пісьменства ў лацінскай мове. Грунтоўна адукаваны у рэторыцы, філасофіі, законе і гістоыі пасьля свайго наверненьня, праўдападобна з прычыны мучаніцтва хрысьціян, з упадабаньнем аддаўся апалогіі, значыць абароне хрысьціянскай навукі перад стаўленымі ёй закідамі ды перадаваньню эвангэльскага пасланьня ў дыялогу з культураю таго часу.
На жаль- сказаў далей Бэнэдыкт 16- яго характар і занадта індывідуальны падыход да шуканьня праўды аддалілі яго ад Царквы ды ён прыступіў да супольнасьці маніхейцаў. Аднак яго Пісьмы- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Папа- па сёньняшні дзень астаюцца важным дакумантам у разьвіцьці хрысьціянскай думкі, асабліва ў такіх тэмах як: істота Бога Адзінага ў Найсьвятой Тройцы, таямніца Царквы, марыялогія, сакраманты Эўхарыстыі, сужонства і прымірэньня, прымат Пятра, малітва, цноты надзеі, якія прытрымліваюцца таямніцы Уваскрасеньня.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.