2007-05-29 15:06:43

У Румынii прайшла экуменiчная канфярэнцыя.


З 10 да 12 траўня на беразе Чорнага мора, у румынскiм горадзе Костанца, праходзiў сiмпозiум, арганiзаваны Румынскай Праваслаўнай Царквой на тэму: “Аснова Слова: Царква i Сродкi масавай iнфармацыi”. У спатканнi прынялi ўдзел прадстаўнiкi розных хрысцiянскiх Цэркваў i iншых рэлiгiй (юдэi i мусульмане), а таксама супрацоўнiкi розных СМI, прадстаўнiкi дзяржаўных ворганаў, якiя працуюць у галiне выхавання i культуры.
Законнiцы з каталiцкай кангрэгацыi “Дочкi св.Паўла”, якiя былi афiцыйна запрошаны праваслаўным епiскапам Костанцы, звярнулiся да сабраных на тэму “ Эра камунiкацый i iнфармацыi мае патрэбу супрацоўнiцтва дзеля дабра чалавецтва”. Даклад быў заснаваны на фразе св. апостала Паўла: “Няма тут а нi юдэя, а нi грэка; няма а нi раба, а нi вольнага; няма а нi мужчыны, а нi жанчыны, бо ўсе вы адзiныя ў Езусе Хрысце”. У сваiм дакладзе законнiцы закранулi праблемы эвангелiзацыi ў сучасным свеце.
Зноў разважаючы над слова апостала, прадстаўнiкi розных Цэркваў i рэлiгiй суправадзiлi iх плясканнем у далонi, што сведчыць аб iх глыбокiм жаданнi братэрства i еднасцi.
У апошнi дзень спаткання прыймаючы бок запрасiў удзельнiкаў спаткання прайсцi шляхам св.Андрэя.
Гэты зварот да каранёў хрысцiянства быў вялiкiм заклiкам да таго, каб усе звярнулiся да адзiнага Бога i каб у Езусе ўсе пажадалi б дачынiцца да жыцця кожнага чалавека.
Законнiцы-паолiнкi з вялiкiм задавальненнем акрэслiлi свой удзел у спатканнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.