2007-05-29 15:08:36

У польшчы надрукаваны II° том дакументаў аб пераследаваннях Грэка-каталiцкай Царквы.


28 красавiка, у памешканнi курыi Перамышльска-Варшаўскай архiепархii Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы прайшла прэзентацыя II тома дакументаў “Вытокi гiсторыi УГКЦ у Польшчы ў 1944-1989 гадах”.
Складаннем збору дакументаў займаўся спадар Богдан Гук, якi напiсаў таксама ўступ да згаданага выдання. Том, памерам у 304 старонкi, выданы дзякуючы падтрымцы архiепархii.
Першы том утрымлiвае дакументы, якiя тычацца гiсторыi УГКЦ у Польшчы ў перыяд з 1944 да 1959 года. У iм ёсць дакументы, якiя тычацца лiквiдацыi курыi i iншых устаноў епархii, апiсаннi арыштаў епiскапаў, а таксама трагiчныя сведчаннi аб забойстве грэка-каталiцкiх святароў i простых вернiкаў. У зборнiк уключаны i дакументы, у якiх адлюстраваны планы i метады лiквiдацыi Грэка-каталiцкай Царквы ў Польшчы дзяржаўнымi ворганамi, а таксама выкарыстанне з гэтай мэтай Праваслаўнай Царквы.
Сярод пытанняў, заданых складальнiку зборнiка, часцей за ўсё паўтаралася пытанне аб тым, калi трэба чакаць выхад наступных тамоў дакументаў i якiя матэрыялы будуць у iх змешчаны? Усе, хто выступаў пад час прэзентацыi, выказалi меркаванне, што зборнiк не толькi дапаможа гiсторыкам, але i ўсiм заiнтэрасаваным чытачам, пазнаёмiцца з фактамi гэтага вельмi складанага перыяда пасляваеннай гiсторыi УГКЦ у Польшчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.