2007-05-28 15:49:22

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


277 Сацыяльная навука разглядае адносiны памiж працай i капiталам, выяўляючы як верхавенства першага над другiм, але падкрэслiвае iх узаемную дапаўняльнасць.
Праца па сваёй натуры мае прыарытэт у адносiнах да капiтала: “Гэты прынцып непасрэдна тычыцца самога працэса вытворчасцi, у адносiнах да якога “праца” заўсёды ёсць першаснай, ствараючай нагодай, у той час як капiтал, цi засяроджанне сродкаў вытворчасцi, застаецца заўсёды толькi iнструмантам цi iнструментальнай нагодай. Гэты прынцып – вiдавочная праўда, якая паходзiць з усяго гiстарычнага вопыта чалавека”. Ён “належыць нязменнай спадчыне настаўнiцтва Царквы”.
Праца i капiтал павiнны дапаўняць адна iншага: сама ўнутраная логiка вытворчага працэса дэманструе неабходнасць iх сувязi i настойлiва патрабуе ствараць эканамiчныя сiстэмы, у якiх антынамiя памiж працай i капiталам будзе пераадолене. У тыя часы, калi ў сярэдзiне болей простай эканамiчнай сiстэмы, тэрмiны “капiтал” i “наёмная праца” значылi не дастаткова дакладна не толькi два вытворчых фактара, але таксама, i перад усiм, два канкрэтных грамадскiх класа, Царква сцвярджала, што абодвы яны iндывiдуальна законны: “Не можа iснаваць капiтала без працы i працы без капiтала”. Гэта застаецца праўдзiвым i ў нашы часы, таму што “у поўнi памылкова прыпiсваць толькi капiталу цi толькi працы тое, што асягаецца супольнымi высiлкамi абодвух”. I зусiм не справядлiва, што адзiн з iх прысвойвае сабе ўсе заслугi, адмаўляючы эфiктыўнасць iншага боку”.
278 Разглядаючы адносiны памiж працай i капiталам, асаблiва з улiкам вялiкiх зменаў нашага часу, трэба сцвердзiць, што “асноўны рэсурс i вырашаючы фактар”, якi маецца ў распараджэннi чалавека – гэта сам чалавек i што “цэласнае развiццё чалавечай асобы ў працэсе працы не супярэчыць, але нават спрыяе большай вытворчасцi i эфiктыўнасцi самой працы”. Бо свет працы ўсё болей ясна разумее, што вартасць так званага “чалавечага капiталу” выяўляецца ў ведах працаўнiкоў, у iхняй падрыхтаванасцi да наладжвання адносiнаў, творчых здольнасцях, прадпрэймальнасцi, здольнасцi зразумець рушыцца насустрач новаму, працаваць разам i iсцi да здзяйснення агульных мэтаў. Гутарка iдзе аб сапраўдных асабiстых якасцяў, якiя належаць да суб’екта працы, хутчэй чым аб аб’ектыўных, тэхнiчных аспектах, якiя належаць непасрэдна працы. Усё гэта адкрывае новую перспектыву адносiнаў памiж працай i капiталам: магчыма сцвердзiць, што, у супрацьлегласць таму, што было пры старой арганiзацыi працы, калi суб’ект у рэшце трактаваўся як машына, на сёняшнi дзень суб’ектыўнае вымярэнне працы робiцца больш вырашаючым i важным, чым аб’ектыўнае.
279 Адносiны памiж працай i капiталам часта характэрызуюцца канфлiктнасцю, якая набывае новыя рысы разам са зменай сацыяльнага i эканамiчнага кантэкста. У недалёкiм мiнулым канфлiкт памiж працай i капiталам узнiкал, перад усiм, “з-за таго, што працаўнiкi аддавалi свае сiлы ў распараджэнне прадпрыймальнiкаў, якiя, на аснове прынцыпа найбольшай карысцi, iмкнулiся ўтрымаць узровень аплаты на магчыма нiжэйшам узроўнi”. Цяпер гэты эфект, згаданы канфлiкт, набывае новыя i, магчыма, болей складаныя аспекты: навукова-тэхнiчны прагрэс i глабалiзацыя рынкаў – самi па сабе гэтыя з’явы служаць крынiцай развiцця i прагрэса – яны ствараюць для працоўных рызыку эксплуатацыi з боку эканамiчных механiзмаў i ў вынiку нястрымнага iмкнення да падвышэння ўзроўня вытворчасцi.
280 Не трэба памыляцца: пераадоленне залежнасцi ад працы, ад матэрыi само па сабе не здольна пераадолiць адмаўленне ад працы i адмаўленне працы. Тут маюцца на ўвазе не толькi шматлiкiя выпадкi адсутнасцi працы, незаконнай працы, дзiцячай працы, працы, за якую плацяць недастаткова, эксплуатуемай працы. Але маюць месца i новыя формы эксплуатацыi: новых формаў труда; перапрацоўка, праца дзеля кар’еры, якая часам адбiрае жыццёвую абшару ў неабходных асобе якасцях, перабольшаныя патрабаваннi з боку працоўнай дзейнасцi, якiя руйнуюць, а часам i робяць немагчымым сямейнае жыццё. Структура працы можа вельмi негатыўна паўплываць таксама i на цэласнае ўспрыняцце ўласнага iснавання i на стабiльнасць сямейных зносiнаў. Калi чалавек падпадае пад адлучанасць, калi змяняе месцы сродкаў i мэты, i ў новым кантэксце працы нематэрыяльнай, незнуральнай, арыентаванай хутчэй на якасць, чым на колькасць, могуць узнiкнуць элементы адмаўлення, незалежна ад таго, “цi павялiчваецца … удзел (чалавека) у сапраўды салiдарнай суполцы цi ўзмоцнiваецца яго iзаляцыя ў лабiрынце адносiнаў канкурэнцыi i ўзаемнага выцiскання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.