2007-05-28 14:21:25

Багародзічная малітва "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 27-га мая


А паўдні, гэтага дня як і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра гэтую марыйгую малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Папа сказаў , што “Сасланьне Сьвятога Духа дало пачатак Касьцёлу. Спасылаючыся да дня Пяцідзесятніцы падкрэсьліў, што ўжо тады былі бачнымі асноўныя прыкметы Касьцёла
RealAudioMP3
Касьцёл адзін, так як супольнасьць Пяцідзесятніцы, якая трывала “аднадумна” на малітве, таму што “адзін дух і адно сэрца ажыўлялі ўсіх веруючых”. Касьцёл сьвяты, не з прычыны сваіх заслуг, але таму, што ажыўляе яго Сьвяты Дух, пастаянна ўглядаецца ў Хрыста, каб стаць падобным да Яго і Яго любові. Касьцёл паўсюдны- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- таму што Эвангэльле накіраванае да ўсіх народаў сьвету. Дзеля гэтага ўжо ад пачатку Дух Сьвяты зыходзіць робячы яго здольным прамаўляць ўсімі мовамі. Касьцёл апостальскі, значыць пабудаваны на фундаманце Апосталаў, сьцеражэ іх навучаньне цераз няспынны ланцуг апостальскай спадчыны. Апрача таго Касьцёл са сваёй натуры ёсьць місійным. Ад дня Пяцідзесятніцы- працягваў Папа Ратцынгэр сваю прамову да вернікаў сабраных на Плошчы Сьвятога Пятра- Дух Сьвяты безупынна пасылае яго на дарогі сьвету, аж па край зямлі і да канцоў вякоў.
Менавіта місійнасьць Касьцёла спрычыніла, што пагане прынялі Эвангэльле ад Гэбрэяў. З Ерусаліму дайшло яно да Рыму, робячы з яго сімвал Выбранага Народу.- заўважыў Бэнэдыкт 16. Сёньня Рым абазначае паўсюднасьць і місійнасьць, выяўляе вернасьць пачаткам, вернасьць Касьцёлу ўсіх часоў,які прамаўляе ўсімі мовамі і выходзіць да ўсіх культур- сказаў Папа.
Сьвята Сёмухі ўшаноўваецца ў Італіі як дзень суцяшэньня ў цярпеньнях хворых. Папа запэўніў іх аб сваёй малітве як таксама і тых, што імі клапоцяцца.
Шматлікаю групаю прысутнаю на Плошчы Сьвятога Пятра быў больш за тысяча асабовы ансамбль 16 аркестраў з Нямеччыны, Аўстрыі і Швейцарыі. Дзень раней 26-га мая, гэты ансамбль перайшоў вуліцамі Рыму, блізка Ватыкану, каб ўшанаваць 80-ю гадавіну з дня нараджэньня Папы. На Плошчы Сьвятога Пятра ў нядзелю 27-га мая ансамбль аркестраў зайграў традыцыйную, нямецкую рэлігійную песьнь “Grosser Gott wir loben Dich”.








All the contents on this site are copyrighted ©.