2007-05-26 10:23:02

У Маскве прайшла канфяртэнцыя, прысвячаная Яну Паўлу II°.


У расiйскай сталiцы ўпершыню прайшлi днi Яна Паўла II°, прымеркаванаыя да дня яго нараджэння (18 траўня 1920 года). Арганiзатары мерапрыемства вырашылi адкрыць гэтыя днi канфярэнцыяй на тэму “Ян Павел II° i хрысцiянская думка яго эпохi”, якая прайшла 18 траўня ў культурным цэнтры “Духоўная бiблiятэка”.
Адкрываючы канфярэнцыю, галава арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч адзначыў, што значэнне спадчыны Яна Паўла II°, ягоныя заклiкi да еднасцi хрысцiянаў трэба разглядаць сёння ў святле гiстарычных падзей, якiя адбылiся напярэдаднi – гутарка iдзе аб аб’яднаннi Рускай Праваслаўнай Царквы. Арцыбiскуп Кандрусевiч падзялiўся ўспамiнамi аб асабiстых спатканнях з Янам Паўлам II°, якi заўсёды цiкавiўся станам спраў у Расii. “Калi я наведаў яго ў шпiталi, за месяц да смерцi, ён быў весь у трубках, яму было цяжка гаварыць, але першымi яго словамi былi: “Што чуваць у Расii?”, - прыпомнiў арцыбiскуп. Ён гаварыў таксама аб асаблiвай адкрытасцi Папы-нябожчыка ў адносiнах да людзей iншай веры i iншых меркаванняў, аб яго вялiкiм укладзе ў развiццё каталiцкай тэалогii. Нiбыта адказваючы на пытанне журналiстаў аб нязбыўшымся вiзыте Яна Паўла II° у Расiю, мiтрапалiт Кандрусевiч адзначыў: “Не трэба зараз задаваць гэта пытанне – чаму Папа не прыехаў. Магчыма мы, католiкi ў Расii, не былi годныя гэтага. Гэту справу трэба пакiнуць Богу”. Да гэтай тэмы звярнуўся i доктар фiласоўскiх навук, супрацоўнiк Сiнадальнага аддзела па катэхiзацыi i рэлiгiйнанай адукацыi РПЦ МП Валянцiн Нiкiцiн. Ён адзначыў: Магчыма, католiкi i былi нягодныя для вiзiту Папы, але i праваслаўныя ў Расii не здолiлi выявiць сапраўднай пакоры. У гэтым сэнсе яны таксама не былi годныя гэтага вiзiта. Мне шкада гэтага i я буду шкадаваць аб гэтым усё маё жыццё”. У сваiм дакладзе “Навука Яна Паўла II° i сацыяльны вопыт Усхода i Захада” Валянцiн Нiкiцiн падкрэслiў: “Сёння iмкненне хрысцiянаў да еднасцi павiнна толькi ўзрастаць… Апосталам такой еднасцi быў Ян Павел II°”.







All the contents on this site are copyrighted ©.