2007-05-26 10:29:13

Ватыкан: канцэрт для Папы


Бэнэдыкт 16 удзельнічаў у канцэрце, які яму ахвяраваў італьянскі Эпіскапат з нагоды 80-ці годдзя з дня нараджэньня. Аркестр і хор опернага тэатра “Арэна” з Вероны 23-га мая вечарам выканаў араторыюм “Рэсуррэксі” Альбэрта Кольлі.
На заканчэньне канцэрту Сьвяцейшы Айцец падзякаваў артыстам ды прадстаўнікам уладаў. Спаслаўся да лозунгу канцэрту сказаўшы, што Пасха зьяўляецца цэнтрам хрысьціянства. Для кожнага веруючага важным ёсьць сустрэча з Хрыстом, Укрыжаваным і Уваскрослым. Без гэтага асабістага і супольнага дасьведчаньня, без інтымнай прыязьні з Ісусам вера астаецца павярхоўнай і бясплоднай.








All the contents on this site are copyrighted ©.