З нагоды свята святых Кiрылы i Мятода Папа прыняў балгарскую дэлегацыю.
Святкаваннi па ўшанаванню памяцi аб святых Кiрыле i Мятоду, па Юлiянскаму календару
гэта свята адзначаецца 24 траўня, былi нагодай для прыбыцця да Свяцейшага Айца балгарскай
дэлегацыi, у склад якой увайшлi прадстаўнiкi цывiльных i царкоўных уладаў краiны,
сярод якiх галава парламента, члены ўраду, прадстаўнiкi Балгарскай Праваслаўнай Царквы
i Балгарскай Каталiцкай Царквы. Балгарыя можа разлiчваць на “сяброўскую ўвагу”
Святога Пасада на ўзятым ёю шляху “да поўнай iнтэграцыi з iншымi еўрапейскiмi народамi”,
- заявiў Бенедыкт XVI° пад час сустрэчы з членамi дэлегацыi, якiя пажадалi гэтым вiзiтам
у Ватыкан падкрэслiць свае хрысцiянскiя каранi. Пад час аудыенцыi Папа прыпомнiў
як народ Балгарыi здабыў Эвангельле - “крынiцу вартасцяў, здольных ўзмоцнiць культуру
i самасвядомасць народа”. Менавiта таму, зазначыў Свяцейшы Айцец, навучанне святых
Кiрылы i Мятода i сёння застаецца вельмi актуальным i неабходным, бо яны здолiлi змянiць
духоўнае аблiчча балгарскага народа i такiм чынам далучылi яго да культурных традыцый
еўрапейскiх народаў. З нагоды свята святых Кiрылы i Мятода Папа прыняў таксама
i дэлегацыю з Македонii. Пад час спаткання з македонцамi Бенедыкт XVI° зазначыў: “Сардэчна
дзякую вас за вашу здольнасць захоўваць спадчыну вашых двух святых Заступнiкаў такiм
чынам, што як у цывiльным, так i ў рэлiгiйным сэнсах, гэта спадчына можа быць пачута
i захавана”.