2007-05-25 15:24:12

Ва Уладывастоку пройдзе акцыя супраць абортаў.


Напярэдаднi Мiжнароднага дня абароны дзяцей у Уладывастоку па блаславенству архiепiскапа Уладывастоцкага i Прыморскага Веньямiна пройдзе акцыя “Свечкi памяцi”, мэта якой – прыцягнуць увагу грамадства да праблемы распаўсюджвання ў Расii практыкi штучнага спынення цяжарнасцi.
Вечарам 31 траўня ў мясцовай царкве Пакрава Багародзiцы будзе адслужаны малебен, пад час якога будуць адначасова запалены 5000 свечак у памяць аб ненароджаных дзецях, якiя штодзённа гiнуць у вынiку абортаў.
Арганiзатарам акцыi выступiла ўладывастокская гарадская грамадская арганiзацыя “Суполка праваслаўных лекараў”.
Па дадзеных афiцыйнай статыстыкi, за апошнiя дзесяць гадоў у Расii штодзень праводзiлiся 5000 абортаў, адзначаюць прадстаўнiкi праваслаўнай епархii.







All the contents on this site are copyrighted ©.