У лiтоускую сталiцу прыбылi рэшткi св. Тэрэзы з Лiз'е.
Тысячы людзей 18 траўня спаткалi на плошчы Лукiшкес упершыню прыбыўшыя ў лiтоўскую
сталiцу рэшткi святой Тэрэзы Немаўляткi Езуса. Рэлiквii св. Тэрэзы з Лiз’е былi
ўрачыста прывезены ў катэдру Вiльнюса, дзе iх сустрэў арцыбiскуп кардынал Бачкiс,
якi правёў з гэтай нагоды ўрачыстую Богаслужбу. Некалькi дзён людзi будуць малiцца
каля рэшткаў святой за семьi, духоўных айцоў, законнiкаў i настаўнiкаў. Потым рэшткi
св.Тэрэзы накiруюцца па розных касцёлах Лiтвы. Да 1 лiпеня яны пабываюць у многiх
катэдрах краiны, кляштарах, духоўных цэнтрах, вязнiцах i шпiталях.