2007-05-24 13:45:18

Тыраж праданых копiй кнiгi Свяцейшага Айца асягнуў 1,5 млн.


Тыраж кнiгi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° “Езус з Назарэту” пераўзыйшоў паўтара мiльёна. Аб гэтым паведамiла выдавецтва “Rizzoli”, якое надрукавала кнiгу ў Iталii i мае права на яе выданне ва ўсiм свеце, якое ўзгоднена з ватыканскiм выдавецтвам.
Гутарка iдзе аб выданнi на iтальянскай, нямецкай, славенскай, грэцкай, польскай i англiйскай мовах. Але, трэба адзначыць, на гэтым выданне кнiгi Папы не спыняецца. 23 траўня прэзентацыя яе прайшла ў Францыi, у ёй прыняў удзел кардынал Карло Марыя Мартiнi, якi прадставiў працу Свяцейшага Айца ў сядзiбе ЮНЕСКО ў Парыжы. 24 траўня, па блаславенству Сусветнага Патрыярха Барталамея I°, кнiга была прадстаўлена ў Грэцыi. Канстантынопальскi Патрыярх выказаў пажаданне, каб праца Папы спрыяла б узросту тэалагiчнага дыялогу памiж Цэрквамi ў “надзеi канчатковага пераадолення даўняга падзелу” i каб “дзве Царквы i iх вернiкi аб’ядналiся б не толькi ў мiласэрнасцi, але таксама ў веры i ў Таямнiцах”.







All the contents on this site are copyrighted ©.