2007-05-24 13:46:15

Свяцейшы Айцец накiраваў лiст да Прэзiдэнта Руанды з нагоды Дня памяцi аб забiтых у гэтай афрыканскай краiне.


Бенедыкт XVI° напiсаў лiст з нагоды Дня нацыянальнай хаўтуры ў памяць аб ХIII° гадавiне пачатку генацыда ў Руандзе.
У сваiм лiсце, напiсаным на французскай мове, Папа далучаецца “да нацыянальнай жалобы i, у асаблiвасцi, да малiтвы аб усiх ахвярах гэтых жудасных масавых забойстваў, без рознiцы па матывах веры цi этнiчнай i палiтычнай прыналежнасцi”.
Свяцейшы Айцец вырашыў накiраваць пасланне, напiсанае iм асабiста, Прэзiдэнту Рэспублiкi Руанда ў сувязi з Днём памяцi, якi адзначаўся 7 красавiка, у Вялiкую Суботу. Тэкст паслання Папы быў абнародваны Святым Пасадам у панядзелак 21 траўня.
“Горача жадаю, каб усе жыхары Руанды, пад кiраўнiцтвам грамадзянскiх i царкоўных уладаў, усё болей шчодрым i дзейсным чынам прысвяцiлi сябе нацыянальнай еднасцi i стварэнню новай краiны, стварэнню ў iсцiне i справядлiвасцi, у братэрскай еднасцi i мiры”, - напiсаў Бенедыкт XVI°.
Генацыд у Руандзе быў здзейснены некаторымi групiроўкамi, якiя належаць да племянi хуту. Яны забiлi каля 1 млн чалавек, што складае прыблiзна каля 11% насельнiцтва краiны.







All the contents on this site are copyrighted ©.