2007-05-24 13:46:48

Заява каталiцкага святара а. Клеа аб праблеме педафiлii.


“Царква не пойдзе на кампрамiс i ўжо каля 20 гадоў ажыццяўляе канкрэтныя iнiцыятывы, тлумачачы праблему семiнарыстам, навiцыянтам, святарам i законнiкам”, - заявiў а. Язэп Крэа, мiсiянар i псiхатэрапеўт, якi шмат займаецца праблемай педафiлii.
У той час, як некаторыя сцвярджаюць, што Царква пасыўна ставiцца да скандалаў са святарамi-педафiламi i нават спрабуе пакрываць iх, а. Крэа заявiў: “Акрамя адпаведнага клопату i ўвагi да чалавечай i псiхалагiчнай фармацыi, а таксама да эмацыянальнага выхавання кандыдатаў на святарства i на законнiцкае жыццё, Царква ажыццяўляе терапiю сярод тых, што маюць у гэтым патрэбу i жорстка ставiцца да выпадкаў, калi людзi не жадаюць лячыцца i выключае iх з лiку семiнарыстаў i навiцыянтаў”. “Гэта пытанне, у якiм неабходна праяснiць рэчы з навуковага i iнфармацыйнага пункту гледжання: гэта не новая рэч, - зазначыў святар, - што асобы ўнутры цi звонку Царквы хварэюць, таксама не з’яўляецца навiной, што ў выпадках псiхалагiчных дысфункцый Царква не прыймае умоўных рашэнняў, але паводзiць сябе рашуча”.
На думку а.Крэа iснуюць тры ўзроўнi ў вырашэннi гэтай праблемы, якiя вынiкаюць з вопыта кiраўнiкоў семiнарый i фармацыйных дамоў: гэта агульна-iнфарматыўнае выхаванне; знаёмства ў маленькiх групах, што дазваляе маладым людзям прызнаць магчымыя праблемы ў зносiнах цi эмацыянальным успрыйманнi i, калi гэта неабходна, адпаведную працу з канкрэтнай асобай”.
“Праца спецыялiста, - паяснiў а. Крэа, - заключана ў тым, каб палегчыць успрыняцце зразумення гэтай праблемы чалавекам да таго, што гэта магчыма лячыць i што немагчыма заставацца ў такiм стане. Звонку цяжка зразумець “цяжкасць” гэтага зразумення, бо часам гутарка можа iсцi аб сапраўдным удары, бо асоба можа быць эспульсiўнай цi магчыма праводзiць адпаведны тэрапеўтычны курс, на якi такi чалавек пагаджаецца”.
У кожным выпадку, “той, хто не жадае лячыцца, павiнен быць затрыман”; хто жадае лячыцца, “таму трэба дапамагчы накiраваць негатыўную энэргiю i iмпульсы ў пазiтыўным напрамку” з неабходным зразуменнем “працаваць у будучым над тым, каб не апынуцца ў рызыковых сiтуацыях, напрыклад, у кантакте з дзецьмi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.