Расейскiя пiлiгрымы наведалi магiлу св. Мiкалая Угоднiка ў Бары.
У вядомы iтальянскi горад Бары, што знаходзiцца на поўднi краiны, прыбылi тысячы
пiлiгрымаў з Расii, каб ўшанаваць рэшткi святога Мiкалая, якiя знаходзяцца ў крыпце
мясцовага каталiцкага касцёла. Напярэдаднi ў рускай царкве г.Бары прайшла святочная
Богаслужба. Яе ўзначалiў архiепiскап Мардоўскi i Саранскi Варсанофiй, якi спецыяльна
для гэтага прыбыў у Iталiю. Боская лiтургiя у праваслаўнай традыцыi адбылася 22
траўня перад труной св.Мiкалая ў каталiцкiм касцёле г.Бары. У 1087 годзе гандляры
гэтага iтальянскага горада прывезлi рэшткi св. Мiкалая з горада Мiры Лiкiйскiя, якi
знаходзiўся на тэрыторыi сучаснай Турцыi. Яны тлумачылi гэта жаданнем выратаваць хрысцiянскую
святыню ад знiшчэння туркамi-мусульманамi, якiя ў той час авалодалi Малой Азiяй. Урачыстасць
перанясення рэшткаў Мiкалая Угоднiка ў касцёл св.Стэфана горада Бары суправаджалася
шматлiкiмi аздараўленнямi хворых. А праз год у горадзе спецыяльна быў пабудаваны касцёл
у iмя св. Мiкалая, якi асвяцiў Свяцейшы Айцец Урбан II°. Хрысцiяне вераць, што
i сёння св.Мiкалай здзяйсняе мноства цудаў тым, што моляцца да яго. Акрамя таго, ён
лiчыцца заступнiкам падарожнiкаў. Штогод у Бары прыязджаюць тысячы вернiкаў, у тым
лiку з былога Савецкага Саюза, каб пакланiцца рэшткам св. Мiкалая. Асаблiва многа
бывае паломнiкаў 22 траўня – у свята перанясення рэшткаў св. Мiкалая з Мiр Лiкiйскiх
у Бары, устаноўленага яшчэ ў ХI° стагоддзi.