2007-05-23 14:13:04

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 23-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Вечны Горад прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Можна сказаць, што Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 18-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец зрабіў падрахунак свайго, толька- што закончанага Апостальскага Падарожжа ў Бразылію, сказаўшы,між іншым:
RealAudioMP3
Пасьля двух гадоў Пантыфікату я ўрэшце атрымаў радасьцйь змагчы наведаць Лацінскую Амэрыку, якую вельмі люблю і дзе жыве большасьць католікаў сьвету. Далей Сьвяцейшы Айцец выказаў удзячнасьць Бразылійскаму Народу, царкоўным і дзяржаўным уладам краіны за сардэчны прыём. Дзякуючы Богу за тамашні Касьцёл Папа ,ў часе сёньняшняй аўдыенцыі, падкрэсьліў яго вялікую дзейнасьць, чаго прыкладам зьяўляюцца Царкоўныя Рухі, якія там нараджаюцца ды Інстытуты Пасьвячанага Жыцьця. Бэнэдыкт 16 затым прыпомніў важнейшыя этапы свайго падарожжа. Візіт у Цэнтры для Наркаманаў у “Фэрме Надзеі”; сустрэчу з кляўзуровымі законніцамі; кананізацыю Сьвятога Айца Гальвао ды сустрэчу з біскупамі ў Саборы Сан Паўло, дзе заахвоціў пастыраў і вернікаў да адважнага ўводжваньня ў жыцьцё новае Эвангэлізацыі і спосабу жыцьця па прыкладу першых хрысьціянскіх супольнасьцей. У часе сустрэчы з моладдзю заахвоціў яе да таго, што калі выконваюць прыказаньні станавіліся апосталамі сваіх асяроддзяў. Біскупам, удзельнікам прац 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў у Апарэсідзе прыпомніў, каб цераз паглыбляньне Божага Слова, цераз жыцьцё Эўхарыстыяю і вернасьць навучаньню Касьцёла былі вернымі вучнямі Хрыста і адважнымі яго місіянарамі.
Сваім навучаньнем у Бразыііі Сьвяцейшы Айцец прыпомніў усім, што прыязьнь з Хрыстом і вернасьць Ягонаму Эвангэльлю зьяўляюцца фундамантам справядлівасьці і грамадзкае любові.

На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.