2007-05-22 14:23:22

У Кiеве прайшла экуменiчная канфярэнцыя, прысвячаная праблемам сямьi.


5-6 траўня Iнстытут сямьi i сужонскага жыцця Украiнскага клаталiцкага унiверсiтэта правёў II° Агульнаўкраiнскую канфярэнцыю на тэму “Сямейная палiтыка ва Украiне i Еўрапейскiм саюзе”. Яна прайшла ў так званым “Украiнскiм доме”, якi знаходзiцца ў Кiеве. На канфярэнцыi абмяркоўвалiся пытаннi злучаныя з сямейнай палiтыкай.
Удзельнiкi спаткання пазнаёмiлiся з сучаснымi праектамi па падтрымцы сямьi дзяржавай i Царквой, правялi дыскусii аб розных падыходах у фармаваннi сямейнай палiтыкi. Iстота сямьi, яе права i патрэбы, iдэальныя сямейныя адносiны, па меркаванню арганiзатараў, з’яўляюцца тым фундаментам, на якiм трэба засноўваць канцэптуальныя асновы сямейнай палiтыкi.
У працы канфярэнцыi прынялi ўдзел: галава Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы кардынал Любамiр Гузар, украiнскi рыма-каталiцкi бiскуп Вiталь Скамароўскi, якi зачытаў прывiтальнае пасланне ад кардынала Марьяна Яворскага, Апостальскi нунцый ва Украiне арцыбiскуп Iван Юркавiч, каардынатар сiстэмы ААН ва Украiне Фрэнсiс О’Доннел, а таксама прадстаўнiкi пратэстанскiх Цэркваў i розных палiтычных партый.
Аб сямейнай палiтыке ў Еўрапейскiм саюзе гаварылi прамоўцы з Аўстрыi i Польшчы. Цiкавай статыстычнай iнфармацыяй аб дэмаграфiчнай сiтуацыi ва Украiне падзялiлася доктар эканамiчных навук Iрына Курыло з Iнстытута дэмаграфii Акадэмii навук Украiны. Удзельнiкi сустрэчы прыйшлi да высновы, што ў справе пераадолення крызiсных з’яў цi ў пабудове стратэгii разпрацоўкi сямейнай палiтыкi найважнейшымi з’яўляюцца светапоглядныя асновы, якiя закладзены ў канцэпцыю гэтай палiтыкi.
Да ўдзельнiкаў канфярэнцыi звярнуўся з прывiтаннем галава Хрысцiяна-дэмакратычнага саюза Уладзiмiр Стрэтовiч. Ён адзначыў, што адной з галоўных сучасных праблемаў еўрапейскай цэвiлiзацыi з’яўляецца праблема сямьi, бо згуба сапраўднага зразумення iстоты i прызначэння сямьi, якая вядзе да дэмаграфiчнага крызiса, можа прывесцi да духоўных i культурных змен Еўропы i да паступовага знiкненню Еўрапейскай цывiлiзацыi. Гэта тычыцца i сучаснай сiтуацыi ва Украiне. Уладзiмiр Стрэтовiч зазначыў, што адным з прыярытэтаў дзяржавы павiнна зрабiцца палiтыка, накiраваная на падтрымку i абарону сямьi, а таксама iнстытута шлюбу памiж жанчынай i мужчынай, дапамога семьям з дзецьмi, абарона маралi. Па яго меркаванню, адпаведныя праграмы дзяржаўныя ворганы здольны рэалiзаваць толькi пры ўмове наладжвання эфектыўнага супрацоўнiцтва з рэлiгiйнымi арганiзацыямi, далучэння патэнцыяла Царквы да вырашэння складаных грамадскiх праблемаў, што, у сваю чаргу, ставiць пытанне аб канфесыйных зносiнах, развiццi iх на аснове партнёрства памiж дзяржавай i Царквой, iх супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе.







All the contents on this site are copyrighted ©.