На сёняшнi дзень у Кiтаi налiчваецца каля 12 мiльёнаў католiкаў, колькасць якiх у
1949 годзе была толькi 4 мiльёна. Абодзве Каталiцкiя Царквы (падпарадкаваная дзяржаве
i якая захавала вернасць Апостальскай сталiцы) маюць 2.500 святароў i 4.800 законнiц,
па большасцi гэта людзi маладога ўзросту. Аб гэтым заявiў прафесар Анджело Ладзаротто
з Папскага мiсiянарскага iнстытута, якi з’яўляецца экспертам па праблемах хрысцiянiзацыi
сучаснага Кiтая. Сваю заяву iтальянскi навуковец зрабiў пад час канфярэнцыi, якая
была прысвечана асобе вядомага iтальянскага езуiта Маттео Рiччi. У Кiтаi цяпер дзейнiчаюць
14 вышейшых духоўных семiнарый, у якiх вучацца 640 семiнарыстаў, але iснуе таксама
10 падпольных семiнарый. У 40 навiцыятах вучацца каля 1.200 будучых законнiц. Адносiны
памiж Каталiцкай Царквой i кiтайскiмi ўладамi наладжваюцца. Нават iдзе гаворка аб
тым, што Свяцейшы Айцец накiруе ў Кiтай з нагоды Пасхi спецыяльны лiст, якi з’яўляецца
выявай таго, што Апостальскi пасад жадае падтрымлiваць добрыя адносiны з Кiтаем, каб
“разам працаваць дзеля дабра кiтайскага народа i мiра ва ўсiм свеце”.