2007-05-21 13:54:13

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 20 мая


А паўдні, як у кожную нядзелю і большыя сьвяты, Сьвяцейшы Айцец адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ёйным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 падзякаваў Богу за Апостальскае Падарожжа да Бразыліі. Папрасіў адначасна ў вернікаў малітваў у намеры 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў, працы якой працягваюцца ў Апарэсідзе.
Галоўную частку свайго разважаньня Папа прысьвяціў сьвяткаваньням Сусьветнага Дня Сродкаў Масавай Інфармацыі. Ягоны лозунг сёлета гучыць: “Дзеці ды сродкі камунікацыі: выклік для фармацыі”. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў неабходную патрэбу фармацыі да крычычнага ўспрыйманьня масс-мэдыяў. Падкрэсьліў, што ў выхаваньні будучых пакаленьняў гэтыя сродкі масавай інфармацыі стаюцца канкурэнтамі для школаў, Касьцёла а нават для сям”і.
RealAudioMP3
У гэтым кантэксьце трэба адпаведане адукацыі для ўласьцівага карыстаньня з масс-мэдыяў- сказаў Бэнэдыкт 16. Бацькі, настаўнікі і касьцельныя супольнасьці пакліканыя да супрацоўніцтва ў выхаваньні дзяцей і моладзі, да зьдзяйсьняньня выбараў кіруючыся шуканьнем таго, што мае вартасьць. З другога боку таксама масс-мэдыя павінны ўзносіць свой ўклад у выхаваўчы працэс, павышаючы годнасьць чалавечае асобы, сужонства і сям”і.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Каралева Неба” Папа паўтарыў свой заклік за мір на Сьвятой Зямлі. Спаслаўся гэтым самым да сітуацым ў Зоне Газы. Узброенныя сутычкі паміж палестынскімі фракцыямі ды ракетныя атакі на жыхароў суседніх ізраільскіх гарадоў спрычыняюць пагоршаньне сітуацыі, што ўзбуджае неспакой. Папа маліўся за ўзнаўленьне мірных перагавораў:
RealAudioMP3
Яшчэ раз у імені Бога ўпрошваю пакласьці канец гэтаму трагічнаму насільлю. Народам Палестныны і Ізраіля жадаю выказаць маю салідарную блізкасьць і запэўніць аб малітоўнай памяці. Заклікаю да пачуцьця адказнасьці палестынцаў, каб цераз стойкі дыялог нанава ўзьнялі дарогу, якая вядзе да зразуменьня, спыняючы насільле. Заахвочваю ізраільскі ўрад да памяркоўнасьці і заклікаю міжнародную супольнасьць да дзеяньняў у карысьць узнаўленьня перагавораў. Хай Бог ўзбудзіць і ўзмацуе людзей, якія прыносяць мір- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.