2007-05-19 10:51:52

Кастэльгандольфо: аўдыенцыя Папы для біскупаў з афрыканскае дзяржавы Малі


Малійскія біскупы могуць і павінны ўнесьці свой ўклад у разьвіцьцё грамадзтва. Сказаў гэта Бэнэдыкт 16 прыймаючы у сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо біскупаў Малі, якія прыбылі з візітам “ад Ліміна”. Кожнага з 6-ці тамашніх герархаў Сьвяцейшы Айцец спачатку парыняў індывідуальна, а затым на супольнай аўдыенцыі. У гэтай паўночна-заходняй афрыкаснкай краіне жыве каля 250-ці тысяч католікаў на 12-цт мільёнаў насельніцтва. Большасьцю зьяўляюцца музульмане, якіх каля 85-ці працэнтаў ўсяго жыхарстава краіны. Каталіцкая супольнасьць цешыцца вялікаю пашанаю ўладаў і насельніцтва. Папа заахвоціў малійскіх біскупаў да пастырскае любові адносна даручайнай ім аўчарні. Жадаю выказаць маё задавальненьне- сказаў Бэнэдыкт 16 да малійскіх біскупаў- з таго, што малійскія католікі ўтрымліваюць сардэчныя адносіны з музульманамі. Трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, каб іх паглыбіць. Гэта будзе спрыяць прыязьні і пладавітаму супрацоўніцтву паміж хрысьціянамі і музульманамі- сказаў на заканчэньне Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.