2007-05-18 11:31:42

Святары РПЦ МП i РПЦЗ упершыню за 90 гадоў прынялi прычасце з аднаго келiха.


Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° i галава Рускай Праваслаўнай Царквы Замяжой мiтрапалiт Лаўр, архiярэi i ўсё духавенства Рускай Царквы МП i РПЦЗ ўпершыню за амаль 90 гадоў падзелу прынялi прычасце з аднаго келiха.
Супольная Богаслужба ў храме Хрыста збавiцеля пачалася пасля падпiсання Патрыярхам Алексiям II° i мiтрапалiтам Лаўрам Акта аб кананiчных зносiнах.
На урачыстай Богаслужбе прысутнiчаў Прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн, якi спрыяў пераадоленню трагiчнага падзелу Рускай Царквы, прадстаўнiкi сямьi Раманавых, мэр Масквы Юрый Лужков, iншыя прадстаўнiкi ўладаў i дзеячы культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.