2007-05-17 13:55:35

Iтальянскі друк стракаціць паведамленнямі аб мастацкім фільме, дзе расказваецца аб лёсе беларускай дзяўчынкі - Вікі Мароз. Здымкі вядуцца ў Кіеве і завершацца ў Турыне.Вытворчасць італа-амерыкана-ангельская.


Мы шмат расказвалі аб развіцці канфліктнай сітуацыі Рэспублікі Беларусь і сям'і Джуста з Генуі, якая жадае ўдачарыць беларускую сірату Віку Мароз. Прыгадаем, што дзеля выпадку з усынаўленнем выхаванкі на той перыяд Вілейскага дзіцячага дома Вікі (якую ў Італіі наўываюць прыдуманым імем Марыя, бо па законах краіны нельга называць сапраўдныя імёны непаўналетніх і змяшчаць іхнія фатаграфіі ў друку ці на ТБ ў выпадках судовага разбору), а таксама для нагляду за падобнымі сітуацыямі з замежнымі дзецьмі-сіротамі была пры Італьянскім Сэнаце мінулай восенню створаная спецыяльная Камісія. Як паведамляў італьянскі друк, ужо сёлета асабіста амбасадар РБ Аляксей Скрыпка перадаў Генуэзскаму трыбуналу вынікі даследвання беларускага боку, які сцвярджае, што ў Вілейскім дзіцячым доме Віка аніколі не падзвяргалася гвалту з аніякага боку. І такім чынам абвінавачвае італьянскую сям'ю Джуста ў недакладнасці доказаў аб дрэнным абыходжанні з дзяўчынкай на радзіме, у Беларусі. Сапраўдная, а не экранная Віка адзначыла ўжо11-годдзе.Напрацягу доўгага часу яна з'яўляецца, як сцвярджае італьянскі друк, ахвярай канфлікту дарослых, у прыватнасці, уладаў Беларусі і сям'і Джуста, якая не пажадала, як было напрацягу запачаткавання ў Італіі 15 гадоў таму назад магутнага руху дапамогі беларускім дзецям Чарнобыля раней, вярнуць дзяўчынку ў сірацінец Вілейк, выйшла па-за прававыя рамкі. У Італіі прайшлі таксама дэбаты з мэтай адказаць на канкрэтнае пытанне: "што трэба зрабіць, каб няшчасныя дзеці-сіроты не з'яўляліся падставай для рознага тыпу міждзяржаўных непаразуменняў?" Гэтыя кканфярэнцыі атрымалі і адпаведную назву:"Марыя і дзеці раздору". Прыгадаем, што для таго, каб згасіць сітуацыю, якая з прыватнай перарасла ў міжнароднае непаразуменне, Італія вяла пошук схаванай сям'ёй Джуста дзяўчынкі праз свае сілавыя структуры і потым дазволіла Беларусі патаемна ад грамадскасці і прыёмнай сям'і вывезці Віку на радзіму. У фільме "У імя Марыі" здымаюцца вядомыя французскія, італьянскія і амерыканскія акторы, а таксама былая фотамадэль, цяпер вядучая камедыйных шоў на італьянскім тэлебачанні Наталля Сцепаненка, якая нарадзілася ў Расіі на Урале, і раней працавала на радзіме інжынерам ліцейнай вытворчасці.









All the contents on this site are copyrighted ©.