2007-05-16 13:30:06

Заклiк Патрыярха Мар Аддаi II° з нагоды пераследаванняў хрысцiянаў у Iраку.


Патрыярх Старажытнай Асiрыйскай Царквы Усходу Мар Аддаi II° 14 траўня заклiкаў спынiць пераследаваннi хрысцiянаў у Iраку. Заклiк быў накiраваны перад усiм да прэм’ер-мiнiстра Iрака i да парламента краiны. “Насiльле супраць хрысцiянаў у Iраку, перад усiм у Багдадзе i Масуле, супярэчаць духу iслама”, - зазначыў Патрыярх, якi тым самым далучыўся да нядаўняга звароту iншых кiраўнiкоў Цэркваў, якiя маюць сваiх вернiкаў у Iраку. Сярод iх Мар Эмануэль III° Дэллi, Патрыярх Халдэйскай Царквы; Мар Дiнкха IV° з Асiрыйскай Царквы; i Мар Рыгор Йоханна Iбрагiм, кiраўнiк Сiра-каталiцкай Царквы.
У сваiм звароте Аддаi II° звяртае ўвагу на тое, што “паступова пашыраюцца дзеяннi ўзброеных груп, якiя “ачышчаюць” Багдад ад прысутнасцi хрысцiянаў. Пасля кварталу Дора, што некалькi лiчыўся хрысцiянскiм i дзе на сёняшнi дзень засталося мала хрысцiянаў, якiя жывуць закрыўшыся ў сваiх хатах, у апошнi час напады на хрысцiянаў цяпер перанеслiся на два iншых кваратала iракскай сталiцы : Аль-Байа’а ды Аль-Турат. Таксама i ў гэтых зонах хрысцiяне пачынаюць адчуваць сябе перад нямногiмi застаўшымiся альтэрнатывамi: прыняць iслам, аплочваць абарону, уцячы цi загiнуць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.