Брытанскiя бiскупы просяць медыкаў з павагай ставiцца да духоўных патрэбаў католiкаў.
Сярод брытанскiх медыкаў распаўсюджаны спецыяльны iнфарматыўны дакумент аб тым, як
ставiцца да хворых католiкаў. Гэта iнiцыятыва належыць Бiскупскай канфярэнцыi Аб’яднанага
Каралеўства. У iм да ведама медыкаў (атэiстаў цi некатолiкаў) даводзiцца, што католiкi
маюць спецыфiчныя духоўныя патрэбы. У Вялiкабрытанii жывуць толькi 5 млн католiкаў,
таму просьба вернiка, напрыклад, аб споведзi можа быць прынята неадэкватным чынам
цi не будзе зразумелай. Брашура “Як лячыць пацыентаў-католiкаў” мае 16 старонак.
Медычны персанал усiх узроўняў iнфармуецца аб тым, чаму католiкi ўжываюць спецыфiчныя
рэлiгiйныя знакi, чаму просяць аб спатканнi са святаром, калi хварэюць, i тлумачыцца
сэнс Таямнiцы споведзi i саборвання. Каталiцкая Царква з’яўляецца першай хрысцiянскай
дэнамiнацыяй, якая надрукавала падобнае выданне для медыкаў з мэтай пазбегнуць магчымых
непаразуменняў.