У Маскве прайшла канфярэнцыя прысвячаная 90 гадавiне з'яўленняў Багародзiцы ў Фатыме
(Партугалiя).
Пераасэнсаваць усе iсцiны Фатымскага паслання ў святле выклiкаў сучаснасцi заклiкаў
арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, выступаючы на канфярэнцыi, якая была прысвячана 90-годдзю
фатымскiх з’яўленняў. Мiжнародны юбiлейны форум “Пакайцеся i верце ў Эвангелле” прайшоў
12-13 траўня ў Маскве, у катэдры Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi. Вядома,
што Мацi Божая, якая шматкротна з’яўлялася тром партугальскiм дзеткам у Фатыме ў 1917
годзе, асаблiвую ўвагу выявiла да Расii. Прыпамiнаючы гэтыя з’яўленнi, галава арцыдыяцэзii
Мацi Божай з цэнтрам у Маскве, адзначыў, што Найсвяцейшая Панна Марыя папярэдзiла
Расiю аб пагражаючых ёй будучых небяспеках. “На жаль словы Марыi не былi прынятыя,
i здарылася тое, аб чым Яна папярэджвала: тры пакаленнi расiянаў жылi ва ўмовах ганенняў
на Царкву, знявагi да свабоды i праў чалавека. Больш таго, вiрус атэiзма i таталетарызма
перакiнуўся на многiя iншыя краiны”, - зазначыў арцыбiскуп Кандрусевiч. “Наш час,
- зазначыў ён, - гэта час для рэалiзацыi надзеi на звяртанне Расii да Бога”. Справа
ў тым, што пад час аднаго са сваiх фатымскiх з’яўленняў Мадонна дала Расii “запавет
звароту”, аднак гэта прадказанне “часам памылкова iнтэрпрытуецца як прыняцце каталiцтва”.
“Гэта абсалютна няверна. Марыя гаварыла аб навярненнi Расii ў вогуле”, - падкрэслiў
монс. Кандрусевiч, i паяснiў: “Расiя – гэта перад усiм праваслаўная краiна, i менавiта
РПЦ мае адказнасць за працэс навярнення”. Ад iмя расiйскiх католiкаў мiтрапалiт дадаў:
“Мы, католiкi, заклiканы разам з праваслаўнымi братамi прыймаць удзел у гэтым працэсе,
дапамагаць адзiн аднаму, працягваючы цвёрда захоўваць навуку Каталiцкай Царквы аб
тым, што празелiтызм абсалютна не павiнен ужывацца i не можа быць стратэгiяй развiцця
нашых структураў не ў Расii, не ў iншых краiнах свету”. Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч,
паведамляючы аб сваiх асабiстых спатканнях з сястрой Люсiей (яна была старэйшай з
трох дзетак), адзначыў: “У кастрычнiку 1991 года яна прасiла малiцца аб развiццi дыялога
з РПЦ, якому надавала асаблiвае значэнне. Усё гэта значыць, што сёлятнi 90 юбiлей
фатiмскiх з’яўленняў мае таксама i экуменiчны характар, тым болей, што перад выклiкамi
сучаснага свету мы з братамi-праваслаўнымi з’яўляемся хаўруснiкамi, бо па асноўнаму
спектру сучасных праблем нашы пазыцыi вельмi блiзкiя, мы аднолькава заклапочаны захаваннем
маральных вартасцяў i ствараем будучыню на iх фундаменте”, - зазначыў арцыбiскуп.