2007-05-14 09:44:03

Закончылася Апостальскае Падарожжа Бэнэдыкта 16 на Кантынэнт Надзеі


Ахопліваю думкаю не толькі Бразылію але цэлую Лацінскую Амэпыку, кантынэнт надзеі- сказаў Папа ў разьвітальнай прамове на міжнародным лётнішчы ў Сан Паўло.
Прашу Бога за тых, якія займаюць адказныя пасады як у рэлігійнай сфэры так і сьвецкай. Хай Госпад дапаможа ім уздымаць з рашучасьцю ініцыятывы, на якія ўсе чакаюць, дзеля супольнага дабра вялікае сям”і лацінаамэрыканскіх народаў.- сказаў Сьвяцейшы Айцец на заканчэньне паломніцтва.
Пасьля разьвітальнае цырымоніі, каля гадзіны 21-й бразылійскага часу, Папа адляцеў у паваротную дарогу ў Рым. У панядзелак 14-га мая самалёт са Сьвяцейшым Айцом мае прызямліцца каля гадзіны 13-й рымскага часу на міжнародным лётнішчы Чампіно, З лётнішча Бэнэдыкт 16 адправіцца непасрэдна да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў КастэльГандорльфо на кароткі адпачынак. Такім чынам закончылася 6-е Апостальскае Падарожжа Рымскага Папы па-за межы Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.