2007-05-13 17:16:18

Апошні дзень Апостальскага Падарожжа Папы Бэнэдыкта у Бразылію. адкрыцьцё 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў


Апошні дзень апостальскага падарожжа Папы у Бразылію
Адкрыцьцё 5-е Гэнэральнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў.
Апошні дзень свайго візыту на бразылійскай зямлі Сьвяцейшы Айцец пачаў ад адслужэньня Сьвятой Імшы з нагоды адкрыцьця прац вышэй ўспомненае канфэрэнцыі. Сьвятая Імша пачалася а гадзіне 16-й паводле менскага часу. Яна была адслужана перад Санктуарыям гораду Апарэсіда. Як падаюць ватыканскія крыніцы на Літургіі прысутнічала больш за мільён вернікаў. На пачатку Сьвятой Імшы Папу прывітаў арцыбіскуп Апарэсіды, монс. Ассіс. У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым:

Ня маю словаў, каб выказаць сваю радасьць, што знаходжуся сярод вас, дзеля адслужэньня урачыстай Эўхарыстыі з нагоды адкрыцьця Пятае Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. Першая з такіх канфэрэнцый адбылася ў 1955-м годзе ў Рыё дэ Жанейра, на якую Папа Пій 12 выслаў спэцяльнае пасланьне. На адкрыцьці наступных Канфэрэнцый заўсёды быў прысутны Рымскі Папа. З пабожным прызнаньнем успамінаем Слугаў Божых Папаў Паўла 6-га і Яна Паўла ІІ- сказаў далей Бэнэдыкт 16- якія на Канфэрэнцыях у Мэдэллін, Пуэбля і Санто Дамінго прынесьлі сьведчаньне блізкастці Паўсюднага Касьцёла да Касьцёлаў, якія знаходзяцца ў Лацінскай Амэрыцы ды маюць найбольшы лік вернікаў у Каталіцкай Супольнасьці. Для вас- зьвярнуўся Папа да лацінаамэрыканскіх вернікаў- маю радасьць перадаць вам маю Энцыкліку “Дэус карытас эст”, ў якой я жадаў ўсім паказаць тое, што ёсьць асноўным у хрысьціянскім пасланьні. Касьцёл пачуваецца прыхільнікам ды місіянаром любові Хрыста. Касьцёл не робіць празэлітызму. Ён разьвіваецца- сказаў Папа- хутчэй за ўсё цераз “прываблівасьць”: як Хрыстос “прыцягвае ўсіх да Сябе” сілаю сваей любові так Касьцёл выковае сваю місію ў імені Хрыста, выконвае кожную сваю дзейнасьць ў духоўнай згоднасьці ды канкрэтнай любові да свайго Госпада.
Дарагія браты і сёстры. Вось ваш незабыўны скарб у які багаты Лацінаамэрыканскі кантынэнт: менавіта вера у Любячага Бога. Вы верыце ў Бога Любові: гэта ваша сіла, якая перамагае ў сьвеце; радасьць, якую ніхто і ніколі не млжа ў вас забраць; мір, якім Хрыстос вас адкупіў. Гэта вера, якая зрабіла Лацінскую Амэрыку Кантынэнтам надзеі. Памёршы Папа Ян Павал ІІ вас заклікаў да новай эвангэлізацыі і вы прынялі ягоны заклік. Я вам тое самае прыпамінаю- сказаў на заканчэньне Сьвятой Імшы Папа- будзьце вернымі вучнямі, каб быць адважнымі і пасьпяховымі місіянарамі.
Адразу пасьля Сьвятой Імшы Папа адгаварыў з вернікамі, якіх было больш за мільён, багародзічную малітву вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем сказаў наступнае:
Вітаю вас усіх, што прыбылі з усіх куткоў Бразыліі, Лацінскае Амэрыкі і Караібаў, як таксама тых, што слухаюць мяне цераз радыё і тэлебачаньне. Прашу вас усіх малітваўь за плады 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў, якая адкрые на надзею будучыню лацінаамэрыканскіх семяў. Вы зьяўляецеся пратаганістамі долі вашага Народу. Хай Бог вас блаславіць і суправаджае.

Пасьля абеду, калі ў Беларусі будзе гадзіна 22-я, пачнецца інаўгурацыйная сэсія 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. Затым Бэнэдыкт 16 адляціць верталётам на лётнішча Гуарульгос, адкуль пасьля разьвітальнае цырымоніі, адправіцца ў паваротную дарогу ў Італію.
Праграма паларожжа Папы прадбачвае, што папскі самалёт прыбудзе на рымскае лётнішча Чампіно ў панядзелак каля гадзіны 13-й рымскага часу. З лётнішча Сьвяцейшы Айцец адправіцца непасрэдна да сваей летняе рэзыдэнцыі ў КастэльГандольфо. Такім чынам закончыцца 6-е Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі ды першае міжкатынэнтальнае ў гэтым Пантыфікаце. Больш вестак з гэтага падарожжа, значыць з пачатку прац Канфэрэнцыі і з развітальнае цырымоніі слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.