2007-05-12 13:46:42

Працягваецца 6-е Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі. Першае міжкантынэнтальнае. Чацьвёрты дзень візыту ў Бразылію.


У суботу 12-га мая, раніцай, калі на Беларусі была гадзіна 14-я Сьвяцейшы Айцец прыбыў з Апарэсіды ў горад Гуарытінгуэта, які ляжыць у 30-ці кіламетрах ад Апарэсіды. Тут, у “Фацэнда да Эспаранца” ( Ферма надзеі) сустрэўся з кляўзуровымі законніцамі ў пабудаваным новым Касьцёле, якія працуюць у гэтым цэнтры. Пасьля хвіліны маўчаньня і малітвы Папа сустрэўся з законніцамі. У сваёй прамове да іх сказаў, між іншым: дарагія законніцы, вы ёсьць тымі, якія абвяшчаюць, што “надзея не ганьбіць”( Рым.5.5). Боль Укрыжаванага, які пранікае душу Марыі, хай суцяшае многія сэрцы бацькоў, што плачуць за сваіх дзяцей-наркаманаў. Абвяшчайцец пасланьне любові- зьвярнуўся Папа да кляўзуровых законніц- якая перамагае боль, наркотыкі і сьмерць. Абвяшчайце Ісуса Хрыста, чалавека як мы, Які ўзяў на Сябе нашыя грахі, каб вызваліць нас ад іх”.


Пасьля сустрэчы з Кляўзуровымі законніцамі Папа сустрэўся з маладымі людзьмі, якія лечацца ад наркаманіі і альканолю, ў “Фацэнда да Эспэранца” ( Ферма надзеі). Сьвяцейшага Айца прывітаў заснавальнік гэтае супольнасьці айцец Ганс Стапэль. Затым слова ўзяў сам Папа.
“Вы павінны быць амбасадарамі надзеі. У Бразыліі жыве найбольш наркаманаў і ўзалежненых на цэлым сьвеце. Гавару тым, што распаўсюджваюць наркотыкі- голасна сказаў Сьвяцейшы Айцец- задумайцецся над злом, якое зрабілі гэтым маладым людзям, што тут прысутныя ў гэтай “Фацэнда да Эспаранка”: Бог зажадае справаздачы ад вас з таго, што вы зрабілі. Чалавечая годнасьць не можа быць так патаптанаю. Мая думка- зноў сказаў Папа- накіроўваецца цяпер да многіх установаў цэлага сьвету, якія працуюць дзеля прывярненьня жыцьця, новага жыцьця, гэтым нашым братам, што прысутныя ў нашым грамадзтве, якіх любіць Бог. Думаю таксама аб многіх групах Ананімных Алькаголікаў, Ананімных Наркаманаў ды аб Душпастырсьве Памяркоўнасьці, якое ўжо працуе сярод многіх такіх супольнасьцях, даючы сваю шчодрую дапамогу ў карысьць жыцьця.


Адразу пасьля гэтае сустрэчы Сьвяцейшы Айцец прыбыў да духоўнае сэмінарыі “Бом Езус” у горадзе Апарэсіда, ў якой паабедаў з некаторымі ўдзельнікамі Пятае Гэнэральнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў.
Сёньня ў праграме ёсьць яшчэ прадбачанае, а поўначы паводле беларускага часу, адгаварэньне Ружанцовае малітвы ды сустрэча са сьвятарамі, законнікамі, законніцамі і сэмінарыстамі ды дыяканамі Бразыліі ў Санктуарыі Апарэсіды.
На начлег Папа вернецца да сэмінарыі “Бом Езус”. Такім чынам закончыцца 4-ы дзень візіту Папы у Бразылію. Больш аб гэтых здарэньнях слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.