2007-05-10 12:41:19

Прэс-канфэрэнцыя з Папам на палубе самалёту


У сераду 9-га мая ў самалёце, які вёз Папу ў Бразылію, адбылася прэс-канфэрэнцыя Бэнэдыкта 16 з журналістамі, што суправаджаюць яго ў гэтым Апостальскім Падарожжы. З пачатку сам Сьвяцейшы Айцец накрэсьліў важнейшыя этапы свайго падарожжа. “У часе пілігрымкі- сказаў між іншым Папа- будзе многа важных здарэньняў. З пачатку ў Сан Паўло сустрэча з моладзю, затым кананізацыя першага радавітага Бразылійца ды ў канцы вазьму ўдзел у адкрыцьці 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў. Яна паказвае на Хрыста як крыніцу жыцьця. Хрысьціяне павінны сьвядома і з радасьцю перажываць веру. Павінны стаць сьведкамі Хрыста ў сьвеце і пераменьваць сучаснае грамадзтва. Мы ведам добра праблемы Лацінскае Амэрыкі, але залежыць нам на змабілізаваньні вартасьцяў, маральных і рэлігійных сілаў, якія захаваліся ў ёй”- сказаў да журналістаў Бэнэдыкт 16.
Пытаньні журналістаў тычыліся галоўным чынам такіх праблемаў як: насільле ў Бразыліі, праблемы аборту, тэалогія вызваленьня, пашыраньне сэктаў ды паслабленьне веры. Назіральнікі спадзяюцца, што гэтыя тэмы уздыме Папа ў сваіх прамовах у часе візыту ў Бразылію.








All the contents on this site are copyrighted ©.