2007-05-10 12:02:23

Працягваецца 6-е Апостальскае Падарожжа Папы па-за межы Італіі. Сьвяцейшы Айцец знаходзіцца ў Бразыліі


Прыляцеў туды, як мы інфармавалі ў нашай ўчарашняй праграме, ноччу ў сераду 9-га мая. На лётнішчы ў Гуарулгос на Папу чакалі дзяржаўныя ўлады з Прэзыдэнтам Да Сільваю. Ён у сваёй прывітальнай прамове падзякаваў Бэнэдыкту 16-му за выбар Бразыліі як мэты паломніцтва. Зазначыў, што дзяржава і Касьцёл ад даўна супрацоўнічаюць на грамадзкай ніве. Падзякаваў таксама за падтрымку для глабальнае акцыі перамаганьня галечы. “Усе народы ведаюць, што словы Рымскага Папы служаць жыцьцю, дабру чалавека і ягонае годнасьці”.
Сьвяцейшы Айцец у адказ, ў часе прывітальнае цырымоніі сказаў, што “Бразылія зьяўляецца радасьцю і надзеяю ўсяго Каталіцкага Касьцёла”. Прыбываючы да краіны аб найбольшым на сьвеце ліку католікаў заахвоціў іх да салідарнае турботы пра супольнае дабро. Далей Папа падкрэсьліў, што Касьцёл мае быць сьведкам Божае любові. Адсюль выплывае ягоная эвангэлізацыйная місія. Уздымаючы яе Касьцёл служыць справе міру і справядлівасьці.
RealAudioMP3
Ведаю, што душа гэтага народу, як таксама цэлае Лацінскае Амэрыкі, зьберагае хрысьціянскія вартасьці, якія ніколі не занікнуць. Я ўпэўнены, што ў Апарэсідзе, ў часе агульнае канфэрэнцыі лацінаамэрыканскіх эпіскапатаў, гэтая тоеснасьць будзе ўзмацаванаю пашанаю да жыцьця ад хвіліны зачацьця аж да натуральнае сьмерці. Яшчэ Папа сказаў, што дзеля гэтага павышане чалавечае асобы стане прынцыпам салідарнасьці, асабліва з убогімі і пакінутымі. Касьцёл жадае толькі паказваць маральныя вартасьці і падрыхтоўвае грамадзян да ўздыманьня сьвядолмых, добраахвотных рашэньняў. Дзеля гэтага не спыніцца ў закліках да намаганьняў, каб запэўніць ўзмацаваньне сям”і як асноўнае ячэйкі грамадзтва ды моладзі, якой адукацыя гэта фактар, які вырашае будучыню народу. Урэшце будзе бараніць вартасьцяў усіх слаёў грамадзтва, асабліва тубыльчых народаў”- сказаў на заканчэньне прывітальнае прамовы Сьвяцейшы Айцец.
Пасьля прывітальных цырымоніяў Бэнэдыкт 16 адправіўся на другое лётнішча гораду, Кампо ді Мартэ. Прадстаўнікі самаўрадавых уладаў Сан Паўло ўручылі Папе вялікі ключ і пачэснае грамадзянства гораду.
Затым каля поўначы, паводле рымскага часу, Сьвяцейшы Айцец прыбыў да бэнэдыктынскага манастыра Сао Бэнто, гораду Сан Паўло. Тут з балкону манастыра прывітаў натоўпы вернікаў, якія прыбылі сустрэцца з папам міма дажджу. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 сказаў, што гэта ягоны першы душпастырскі візіт у Бразылію ды ў Лацінскую Амэпыку. Далей падкрэсьліў значэньне кананізацыі айца Гальвао, якую ён зьдзейсьніць у пятніцу ды адкрыцьцё Пятае Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў, што ён зробіць у найбліжэйшую нядзелю. Будуць гэта, як сказаў Папа, вялікія здарэньні ў гісторыі Каталіцкага Касьцёла. Чаканьні, якія зьвязаныя з імі, ёсьць вялікія.
Такім чынам закончыўся першы дзень візіту Папы ў Бразылію.
У чацьвер 10-га мая, раніцай Сьвяцешы Айцец адслужыў прыватна Сьвятую Імшу ў манастыры Бэнэдыктынцаў. Затым у рэзыдэнцыі Губэрнатара штату Сан Паўло, каля гадзіны 16.30 беларускага часу, сустрэўся з Прэзыдэнтам Бразыліі Люляю. Афіцыйных прамоваў не было. Яшчэ перад абедам Папа коратка сустрэўся з прадстаўнікамі іншых веравызнаньняў і рэлігій ў манастыры Сьвятога Бэнэдыкта. Абед будзе мець з членамі Эпіскапскае Канфэрэнцыі Бразыліі. Пасьля абеду, калі ў Беларусі будзе поўнач Сьвяцейшы Айцец сустрнэнецца з моладдзю, але больш вестак з гэтае сустрэчы слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.