2007-05-09 14:47:28

Iнтэрв'ю кардынала Бертоне прысвечанае падарожжу Свяцейшага Айца ў Бразылiю.


Свяцейшы Айцец выдатна ведае Лацiнскую Амерыку, i Бразылiя – не новая для яго краiна, заявiў Дзяржаўны сакратар Ватыкана, кард. Тарчызiо Бертоне.
“Свяцейшы Айцец вельмi добра ведае Амерыканскi кантынент, асаблiва Паўднёвую Амерыку, бо ён сустракаўся з многiмi бiскупамi ў Рыме пад час вiзiта ad limina”, - сказаў монс. Бертоне. Акрамя таго, у 1996 годзе сучасны Папа прыймаў удзел у канфярэнцыi, якая праходзiла ў Гвадалахаре. Такiм чынам, гутарка iдзе аб пэўным “вяртаннi” кардынала Рацынгера ў якасцi Папы дзеля таго, каб абмеркаваць праблемы трэцяга тысячагоддзя, якiя маюцца на гэтым кантыненте.
Паўднёвая Амерыка з’яўляецца глыбока хрысцiянскiм матэрыком i была названа Янам Паўлам II° “кантынентам надзеi”, - нагадаў кард. Бертоне. Аднак на iм яшчэ iснуе галеча, няроўнасць i, часам, прыгнёт.
Вiзiт Папы – гэта добрая нагода звярнуцца з пасланнем i, разам з тым, умацаваць салiдарнасць у асягненнi справядлiвасцi ў Лацiнскай Амерыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.