2007-05-08 13:10:26

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў Гэнэральных Настаяцельніц Жаночых Законаў з цэлага сьвету


У панядзелак 7-га мая Сьвяцейшы Айцец прыняў на спэцыяльнай аўдыенцыі ўдзельніцаў Пленарнае Сэсіі Міжнароднае Вуніі Гэнэральных Настаяцельніц Жаночых Законаў. Яны прадстаўлялі 794-ы законы і зграмаджаньні, якія прысутныя ў 85-ці краінах сьвету. У сваёй прамовае да іх Папа сказаў, між іншым, што ў абліччы шматлікіх выклікаў сёньняшняга сьвету законніцы маюць выконваць, перад усім, прарочую місію сьведкаў Божае любові. Унутраную, містычную сувязь з Хрыстом яны павінна ставіць на першым месцы, таму што яна важнейшая ад вонкавых учынкаў, хаця і яны несумненна маюць сваё значэньне. Далей Сьвяцейшы Айцец заахвоціў законніцы, каб пазьбягалі выгодаў, дастаткаў ці карысьцяў з выконваньня сваёй місіі. Паклікаў да наладжваньня супрацоўніцтва са сьвятарамі, вернікамі сьвецкімі асобамі, асабліва з сем”ямі, каб выходзіць насупраць цярпеньняў, патрэбаў, матарыяльнага ўбоства ды асабліва духоўнага ўбоства так многіх сучасьных людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.