2007-05-07 15:33:18

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Каталiцкай Царквы.


260 Прапаведваючы, Езус навучае людзей не рабiцца рабамi працы. Чалавек павiнен клапацiцца перад усiм аб сваёй душе: мэта яго жыцця не ў тым, каб набыць увесь свет (пар. Марк 8, 36). Бо зямное багацце марнае, у той час як нябеснае багацце вечнае – менавiта да яго трэба прывязвацца сэрцам (пар. Матэй 6, 19-21). Праца не павiнна быць крынiцай трывогi (пар. Матэй 6. 25.31.34): чалавек, якi клапоцiцца аб многiм, рызыкуе пазбавiцца Божага Каралеўства i ягонай праўды (пар. Матэй 6, 33), у якiх ён сапраўды мае патрэбу; усё iншае, у тым лiку i праца, набывае сваё месца, сэнс i вартасць, толькi калi накiраванае да гэтага адзiнага, што патрэбна i нiколi не будзе адабранае (пар. Лука 10, 40-42).
261 Пад час Свайго зямнога служэння Езус нестомна працуе, творачы магутныя справы, каб пазбавiць чалавека ад хваробы, пакутаў i смерцi. Езус нанова сцверджвае першапачатковую каштоўнасць суботы, якую Стары Запавет назначыў днём вызвалення i якой прытрымлiвалiся толькi фармальна, забыўшыся ў пэўны час аб яе першапачатковым значэннi: “Субота для чалавека, а не чалавек для суботы” (Марк 2, 27). Здзяйсняючы ацаленнi ў гэты дзень адпачынку (пар. Матэй 12, 9-14; Марк 3, 1-6; Лука 6, 6-11; 13, 10-17; 14, 1-6), Ён жадае паказаць, што субота належыць Яму, бо Ён – сапраўды Сын Божы, i што гэты дзень, у якi трэба прысьвяцiць сябе Богу i iншым людзям. Збаўляць ад зла, весцi сябе з людзьмi па-братэрску i дзялiць з iмi тое, што маешь, - значыць надаваць працы яе самае высокароднае значэнне, якое дазваляе чалавецтву накiравацца на шлях да вечнай Суботы; калi яна надыйдзе, адпачынак зробiцца святам, да якога чалавек унутрана накiраваны. Праца на зямлi пакладае пачатак новаму стварэнню – менавiта ў той меры, у якой накiроўвае чалавецтва да вопыта Божай суботы i да ўдзела ў Яго жыццi, якое Ён жадае падзялiць з намi.
262 Чалавек, узбагаючы i пераўтвараючы сусвет сваёй працай, можа i павiнен адкрываць у iм дасканаласцi, для якiх Божае Слова служыць пачаткам i ўзорам. Сапраўды, пiсаннi Паўла i Яна выяўляюць трынiтарнае вымярэнне стварэння i, у прыватнасцi, сувязь, што iснуе памiж Сынам-Словам, “Логасам”, i стварэннем (пар. Ян 1, 3; 1 Кар 8, 6; Кал 1, 15-17). Створаны ў Iм i праз Яго, адкуплены Iм, сусвет – не выпадковае зграмаджанне матэрыi, а “космас”. Чалавек павiнен знайсцi ў iм парадак, наследваць гэтаму парадку i давесцi яго да дасканаласцi: “У Езусе Хрысце бачны свет, створаны Богам для чалавека, - гэты свет, калi ў яго ўвайшоў грэх, падпарадкаваўся марнасцi (пар. Рым 8, 19-22) – зноў набывае першапачатковую сувязь з боскай крынiцай Мудрасцi i Любовi”. Такiм чынам, паказваючы ўсё ў большай ступенi “бязмежнае багацце Хрыста” (Эф 3, 8) у стварэннi, чалавечая праца пераўтвараецца ў служэнне Боскай велiчы.
263 Праца ў’яўляе сабой фундаментальнае вымярэнне чалавечага iснавання як удзел не толькi ў справе стварэння, але ў справе адкуплення. Хто выносiць цяжкасцi працы ў еднасцi з Езусам, той, у пэўным сэнсе, супрацоўнiчае з Сынам Божым у Яго адкупляючай справе i паказвае сябе вучням Хрыста, несучы штодзённа Крыж, у той дзейнасцi, якую ён заклiканы здзяйсняць. У гэтай перспектыве працу магчыма разглядаць як сродак асвячання i ажыўлення зямной рэчаiснасцi ў Духу Хрыстовым. Зразумелая такiм чынам, праца выяўляе ў поўнi чалавечую чалавечнасць у яго гiстарычных умовах i эсхаталагiчнай накiраванасцi. Свабодная i адказная дзейнасць чалавека раскрывае глыбокiя ўзаемныя адносiны з Творцай i Яго творчым патэнцыялам, у той час як чалавек штодзённа супрацьставiцца дзеянню граха, у тым лiку i цяжка зарабляючы свой хлеб.
в) Абавязак працаваць
264 Зразуменне таго, што “праходзiць вобраз свету гэтага” (1 Кар 7, 31), не вызваляе нi ад якiх абавязкаў у гiсторыi, а тым болей ад працы (пар. 2 Фес 3, 7-15), якая ў’яўляе сабой адну з умоў чалавечага iснавання, хаця ж i не адзiную нагоду да жыцця. Нi водны хрысцьянiн не павiнен лiчыць сабе ў праве, бо належыць да салiдарнай i братскай суполкi , не працаваць i жыць за кошт iншых (пар. 2 Фес 3, 6-12); нааварот, Апостал Павел усiх заклiкае працаваць уласнымi рукамi – гэта павiнна быць справай гонару, - каб не мець патрэбу нi ў кiм (пар. 1 Фес 4, 11-12) i выяўляць салiдарнасць таксама i на матэрыяльным узроўнi, падзяляючы плён працы з тымi, хто патрабуе (Эф 4, 28). Святы Якаў баронiць парушаныя правы працаўнiкоў: “Вось плата, якую вы не дадалi працаўнiкам, якiя працавалi на вашам жнiве, усклiкае i гэты крык даходзiць да слыху Пана Саваофа” (Як 5, 4). Вернiкi павiнны ставiцца да працы такiм чынам, як Езус, i рабiць яе нагодай для хрысцiянскага сведчання “перад iншымi” (1 Фес 4, 12).
265 Айцы Царквы нiколi не разглядалi працу як “opus servile” (рабскую справу) – хаця ж менавiта такой яна лiчылася ў сучаснай iм культуры, - але заўсёды як “opus humanum” (чалавечую справу), i iмкнулiся з павагай ставiцца да ўсiх яе выяў. Пры пасрэднiцтве працы чалавек кiруе светам разам з Богам, разам з Iм пануе над светам i здзяйсняе добрыя справы для сябе i для iншых. Лянота робiць шкоду быццю чалавека, у той час як дзейнасць прыносiць карысць яго целу i духу. Хрысцьянiн заклiканы працаваць, не толькi каб забяспечыць сябе хлебам, але i каб дапамагчы блiжняму, якога Пан загадаў накармiць, напаiць, апрануць, прыняць, клапацiцца аб iм. (пар. Матэй 25, 35-36). Кожны працаўнiк, сцвярджае св.Амвросiй, гэта рука Хрыстуса, Якi працягвае ствараць i рабiць дабро.







All the contents on this site are copyrighted ©.