2007-05-07 13:50:07

Каталіцкая міласэрдная арганізацыя " Renovabis (аднаўленне)", якую ведаюць па добрых справах і ў Беларусі, напярэдадні свята Тройцы адкрыла ў нямецкім Мюнстары канферэнцыю "Шлюб і сям'я ва Ўсходняй Еўропе. Стацца апораю адно аднаму!".


Сёлетняя акцыя накіравана на падтрымку і ўмацаванне хрысціянскай сям'і ў краінах, дзе сям'я сталася ахвярай цяжкага сацыяльнага і эканамічнага крызісу пасля разбурэння сацыялістычнай сістэмы. Удзельнікі акцыі разгледзяць агульныя праблемы і канкрэтныя выпадкі, нацыянальныя і інтэрнацыянальныя праграмы па выратаванню інстытута сям'і, які мае быць якнайбольш ахаваны, бо павінен па Божай задуме з'яўляцца калыскаю любові ад нараджэння да натуральнай смерці. Мяркуецца, што будуць у часе працаў у германіі распрацаваныя праекты па канкрэтных напрамках дапамогі як Царкоўным, так і свецкім структурам у былых сацыялістычных краінах.







All the contents on this site are copyrighted ©.