2007-05-07 13:50:26

Ведаць больш аб сутнасці каталіцкае Царквы дазволіць мусульманам новая ініцыятыва Грыгарыянскага фонда і Міжнароднага Інстытута Жака Марітэна. Узаемаазнаямленне ж ёсць фактарам міра на Зямлі.


Гэта сцвердзілі, адкрываючы курс "Міжнародная палітыка Святога Пасаду", Дзяржсакратар Ватыкана і Прэзідэнт Папскай рады " Справядлівасць і мір" кардыналы Тарчізіо Бертоне і Ренато Марціно. Курс чытаецца для дыпламатаў з краін Міжземнамор'я і Блізкага Ўсходу, галоўным чынам, мусульманскай большасці. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі дыпламаты амаль 20 краін, у тым ліку Саўдаўскай Аравіі, Ірану, Іраку, Турцыі і Албаніі. Пакуль не прыбылі прадстаўнікі Палестыны, Катару і Йемену. курс пачынаецца 7 і завершыцца 27 мая. Афіцыйна адхілілі запрашэнне Аман і Туніс.
Прэзідэнт Грыгарыянскага фонду айцец Франк Ймода ва ўступным слове паясніў, што мэта заняткаў - паглыбіць знаёмства дыпламатаў з юрыдычным міжнародным статутам горада-дзяржавы Ватыкан і растлумачыць статут Святога Пасаду, функцыю яго разнастайных органаў, сувязь з ім каталіцкіх біскупстваў цэлага свету і потым - з мясцовымі Цэрквамі, гуманітарную і міратворчую працу , дыпламатычную дзейнасць нунцыятур". Прафесар Грыгарыянскага Універсітэта Роберт Папіні , генсакратар Міжнароднага інстытута Жака Марітэна, падкрэсліў, што часта ўяўленні аб каталіцкай Царкве мусульмане атрымліваюць ад фундаменталістаў. Каб умацоўваць мір ёсць неабходнасць рэальна бачыць становішча рэчаў. Адкрываныя ў рыме курсы і павінны паспрыяць гэтаму.







All the contents on this site are copyrighted ©.