2007-05-07 13:55:39

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 6-га мая.


Бэнэдыкт 16, у сваёй прамове перад адгаварэньнем гэтае малітвы, што зрабіў разам з вернікамі, якія прыйшлі іна Плошчу Сьвятога Пятра, даручыў Маці Божай сваё Апостальскае Паларожжа ў Бразылію. Зьвярнуў увагу, што будзе гэта яго першая сустрэча з лацінаамэрыканскім кантынэнтам. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што гэты кантынэнт мусіць справіцца са шматлікімі, дыфэрэнцыйнымі выклікамі. Адсюль неабходнасьць такой фармацыі хрысьціян, каб сталі яны “рошчынаю” дабра і “сьвятлом” сьвятасьці ў нашым сьвеце.
RealAudioMP3
Гэта мой першы пастырскі візіт ў Лацінскую Амэрыку. Я духоўна падрыхтоўваюся да сустрэчы з лацінаамэрыканскім кантынэнтам, дзе жыве амаль палова католікаў з цэлага сьвету, з якіх многія гэта маладыя людзі. Менавіта дзеля гэтага ён быў названы кантынэнтам надзеі: надзеі не толькі для Касьцёла, але таксама для ўсяе Амэрыкі і цэлага сьвету.
Далей Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ў часе свайго паломніцтва сустрэнецца з моладзю ды зьдзейсьніць акт кананізацыі першага жыхара Бразыліі. Адкрые таксама працы 5-е Агульнае Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў.
У сваім разважаньні Папа гаварыў таксама аб значэньні марыйнага месяца для жыцьця веруючых: “Месяц май гэта зручны час, каб паказаць постаць Марыі як Маці, якая знаходзіцца ў супольнасьці вучняў абьяднаных у малітве ў чаканьні Сьвятога Духа. Гэты месяц можа быць таксама нагодаю, каб вярнуцца да веры першароднага Касьцёла і зразумець ў еднасьці з Марыяю, што таксама і сёньня нашаю місіяю ёсьць адважнае, радаснае абвяшчаньне і сьведчаньне аб укрыжаваным і ўваскрослым Хрысьце, надзеі чалавецтва”- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.