2007-05-05 10:09:40

Чарговы раз хутка прымуць прысягу на вернасць служэння Папу Рымскаму Швейцарскія гвардзейцы. Кожнае 6 мая напрацягу 501го году адбываецца старажытны рытуал. Звычайна, унутры горада-дзяржавы Ватыкан. Толькі летасць, у азначэнне паўтысячагадовага бяссменнага служэння - на плошчы Св. Пятра.


Гісторыя гвардыі cкладзеная з дат гісторыi Касцёла. Асабліва важная – 6 мая 1527 г. Гэты дзень, вядомы як гістарычны факт захопу Рыму Sacco di Roma, быў пазначаны геройскай смерцю 147 гвардзейцаў. Sacco di Roma -- рабаванне Рыма ў 1527 г. наёмным нямецка-гішпанскім войскам імператара Карла V падчас войнаў з Францыяй і яе італьянскімі саюзнікамі -- доўжылася ад мая да верасня 1527 года і стала сімвалам заканчэння эпохі Адраджэння ў Рыме. Сёлета клятву абараняць Папу Бенедыкта 16 паклянуцца 38 салдатаў-навабранцаў, 22 з якіх - з нямецкай Швейцарыі. Старажытны рытуал адбудзецца ў Апостальскім Палацы пасля таго, як Бенедыкт 16 узначаліць святую Імшу ў базіліцы Святога Пятра, каб паблаславіць сваіх ахоўнікаў - новых і тых, хто ўжо нясе варту, а таксама і іхнія сем'і, якія звычайна прыязджаюць сюды на гэтае свята. Першыя згадкі пра швейцарскіх вайскоўцаў, якія выконвалі розныя функцыі ва ўладаннях Папы, паходзяць з ХІV ст. Афіцыйнай датай стварэння Швейцарскай гвардыі лічыцца 22 студзеня 1506 г. У гэты дзень група са 150 швейцарскіх вайскоўцаў пад камандаваннем капітана Каспарвона Сіленена з кантону Уры ў Швейцарыі перайшла мяжу дзяржавы Ватыкан і атрымала благаслаўленне Папы Юлія 2га, які й лічыцца заснавальнікам Швейцарскай гвардыі. Урачыстасць адбываецца ў прысутнасці прадстаўнікоў Касцёла, палітычных і вайсковых дзеячаў, а таксама сем’яў і сяброў новых членаў Швейцарскай гвардыі. Тэкст прысягі зачытвае капелан гвардыі. Потым кожны з новых гвардзейцаў, пакліканы па імені, выходзіць з шарэнгі, бярэ леваю рукою сцяг Швейцарскай гвардыі, а правую ўзнімае, выпрастаўшы тры пальцы, якія сімвалізуюць Найсвяцейшую Тройцу.Гвардзеец называе сваё імя і прозвішча, пацвярджае словы капелана, гаворачы: «Прысягаю, што буду верна, паслухмяна і з гонарам выконваць усё тое, што было мне прачытана. Няхай мне дапаможа Бог і ўсе Яго святыя». Швейцарскія гвардзейцы аддаюць асаблівую пашану сввятым Марціну,. Себасцьяну і Міколу з Флю, якіх лічаць сваімі апекунамі. Прыкладна дзве трэція гвардзейцаў занятыя службаю на тэрыторыі Ватыкана. Іх служба набывае асаблівы характар, калі Папа выходзіць да людзей, цэлебруе св. Імшу ў базыліцы св. Пятра, падчас генеральных аўдыенцый, візітаў да Папs кіраўнікоў іншых дзяржаў. Гвардзейцы таксама pабавязаныz наведваць шматлікія лекцыі, заняткі, дбаць пра фізічнае развіццё, прымаць удзел у вайсковай падрыхтоўцы, займацца рознымі відамі спорту (футболам, настольным тэнісам, самаабаронаю). Нават тады, калі гвардзеец заканчвае актыўную вайсковую службу, у яго ёсць магчымасць застацца ў цесным кантакце з сябрамі па службе. Для гвардзейцаў з рэзерва было створана «Таварыства экс-гвардзейцаў», якое выпускае для іх бюлетэнь «Экс-гвардзеец». Члены таварыства рэгулярна сустракаюцца на рэгіянальных або федэральных сходах. Членам Швейцарскай гвардыі можа стаць толькі грамадзянін гэтай краіны рыма-каталіцкага веравызнання з бездакорнай характарыстыкай пасля заканчэння Ваеннай акадэміі. Кандыдат павінен мець не менш за 19 і не больш за 30г, рост не меньшы 1м 74см, быць халастым, мець дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы або ліцэя.















All the contents on this site are copyrighted ©.